https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


У межах Дня беларускага пісьменства ў Іванаве названыя імёны лаўрэатаў Нацыянальнай літаратурнай прэміі 2018 года


Пералік пераможцаў творчага конкурсу ў сямі намінацыях апублікаваны на афіцыйным сайце прэміі.
На цырымоніі адкрыцця XXV Дня беларускага пісьменства, што прайшоў 2 верасня ў Іванаве (Брэсцкая вобласць), названыя імёны лаўрэатаў Нацыянальнай літаратурнай прэміі 2018 года. 

У намінацыі "Паэзія" найлепшым прызнаны паэтычны зборнік "Высокі бераг" Казіміра Камейшы. Кніга "Я нязваны госць" прынесла Васілю Шырко перамогу ў намінацыі "Проза". Георгій Марчук са зборнікам п`ес "Святло вышыні" стаў лаўрэатам прэміі ў намінацыі "Драматургія".

У намінацыі "Публіцыстыка" найлепшай прызналі кнігу "Пара высокага сонца" Зінаіды Дудзюк, а ў намінацыі "Літкрытыка і літаратуразнаўства" — кнігу "Смехъ зъ болестию смешанъ будеть: смехавыя традыцыі Рэнесансу ў сатырычнай літаратуры ХХ стагоддзя" Івана Штэйнера.

Вольга Нікольская з кнігай "Похищение шедевра, или Новые приключения агентов "КолбаФирЖик" стала лаўрэатам прэміі ў намінацыі "Дзіцяча-юнацкая літаратура". Найлепшым дэбютантам на літаратурнай ніве прызналі Юлію Алейчанку з кнігай "Пад чароўным шкельцам". 

Аргкамітэт Нацыянальнай літаратурнай прэміі сёлета атрымаў 59 заявак, да конкурсу быў дапушчаны 51 твор.

Грашовае ўзнагароджанне было павялічанае з 30 да 100 базавых велічынь (з 735 да 2.450 рублёў) для лаўрэатаў прэміі ва ўсіх намінацыях, акрамя намінацыі "Дэбют", у якой памер прыза вырас з 15 да 50 базавых велічынь (з 367,5 да 1.225 рублёў).

Захар Шчарбакоў, БелаПАН
Мінск, 3 верасня 2018
 
Дата публикации:03.09.2018
Тематика:Культура, Беларусь
Просмотров:305
 
Ключевые слова:
Дзень беларускага пісьменства Награждение Литература Іванава
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме