https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


ГМО, рапс и трансгенные козы...


Беларускія вучоныя расказалі аб даследаваннях па стварэнні трансгенных раслін і жывёл.
"У нас у краіне праводзяцца даследаванні па стварэнні трансгенных раслін і жывёл. Цяпер пры Інстытуце генетыкі і цыталогіі НАН створаны палігон для даследаванняў трансгенных раслін. Сярод сельгаскультур для беларускіх вучоных уяўляла цікавасць у першую чаргу бульба. Мэтай даследаванняў было надаць устойлівасць да каларадскага жука і іншых насякомых. Мы атрымалі такія расліны, выпрабавалі іх на палігоне, але экспрэсія гэтага гена была не вельмі моцнай. Таму гэта не гатовы сорт, а зыходны матэрыял, які можна выкарыстоўваць для далейшай работы", - сказаў галоўны вучоны сакратар Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі Аляксандр Кільчэўскі.

Беларускія вучоныя праводзілі даследаванні і з такой сельгаскультурай, як рапс, для павышэння ўстойлівасці да гербіцыдаў.

"Батанічны сад вывучаў стварэнне трансгенных канюшыны, журавін. Працавалі і з мадэльнымі раслінамі (тытунь і арабідопсіс), каб выявіць пэўныя заканамернасці. Што датычыцца жывёл, то ў Беларусі ёсць статак трансгенных коз. Даследаванні прадаўжаюцца", - адзначыў галоўны вучоны сакратар НАН.

Пагалоўе трансгенных коз у Беларусі цяпер каля 500, і пакуль яго павялічваць не плануюць. Гэты праект быў часткай рэалізацыі саюзных праграм.

"Малако коз прызнана трансгенным. Яно ў саставе мае карысны бялок - лактаферын. Пакуль малако замарожваюць, стаіць пытанне аб яго рэалізацыі", - сказаў дырэктар Інстытута генетыкі і цыталогіі НАН Руслан Шайко.

"Калі ў свеце пачалі выкарыстоўваць генна-мадыфікаваныя расліны, у грамадстве ўзнікла заклапочанасць, ці ёсць у гэтым патэнцыяльныя пагрозы або рызыкі. У сувязі з гэтым у пачатку XXI стагоддзя быў сфарміраваны Картахенскі пратакол па біябяспецы да Канвенцыі аб біялагічнай разнастайнасці, і Беларусь яго ратыфікавала. Акрамя таго, яшчэ ў 1998 годзе ў Інстытуце генетыкі і цыталогіі НАН быў створаны Нацыянальны каардынацыйны цэнтр біябяспекі. Яго функцыі - работа з міністэрствамі, ведамствамі, інфармаванне насельніцтва, правядзенне экспертных ацэнак", - рэзюмаваў Аляксандр Кільчэўскі.

3 верасня 2018, Мінск
БЕЛТА
 
Дата публикации:03.09.2018
Тематика:Новости, Беларусь
Просмотров:437
 
Ключевые слова:
Исследования Генетика Цитология ГМО Продовольственная безопасность
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме