https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Алесь Суша: саму назву "Буквар" прыдумалі беларусы


Першы беларускі "Буквар" быў выдадзены ў 1618 годзе ў друкарні Віленскага праваслаўнага брацтва Святога Духа ў Еўе. Зараз існуе два вядомыя экзэмпляры 400-гадовага выдання, але ніводнага з іх няма ў Беларусі.
Адзін з "Буквароў" знаходзіцца зараз ў Каралеўскай бібліятэцы Даніі, другі ў пачатку XVII стагоддзя быў вывезены брытанскім калекцыянерам у Лондан. На сённяшні дзень гэты асобнік "Буквара" захоўваецца ў Бібліятэцы Мідл Тэмпл у Вялікабрытаніі.

Беларускі кнігазнаўца і культуролаг, намеснік дырэктара Нацыянальнай бібліятэкі Алесь Суша ўпершыню змог ўбачыць старажытны "Буквар" на ўласныя вочы ў 2015 годзе – менавіта ў гэты момант нарадзілася ідэя зрабіць факсімільнае выданне.

Па яго словах, гэта вельмі значная падзея, пакольку дагэтуль "Буквар" у Беларусі фактычна ніхто не бачыў, а зараз, паколькі праект стварэння факсімільнага выдання быў цалкам гуманітарным, яно будзе распаўсюджана па беларускіх бібліятэках, навучальных установах, а таксама – па галоўных бібліятэках замежных краін.

Sputnik, 29 жніўня 2018
 
Дата публикации:29.08.2018
Тематика:Культура, Беларусь
Просмотров:275
 
Ключевые слова:
Букварь Презентация
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме