https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Беларусь становіцца прыкладам для іншых краін па стварэнні асяроддзя, дружалюбнага да дзяцей


Аб гэтым заявіў 29-га жніўня ў Магілёве перад пленарным пасяджэннем форуму "Горад, дружалюбны да дзяцей і падлеткаў: ад ініцыятывы да платформы для лакалізацыі Мэт устойлівага развіцця", прадстаўнік ЮНІСЕФ у Беларусі Рашэд Мустафа Сарвар.
"Мы рады бачыць, што нашы сумесныя намаганні з урадам Беларусі і мясцовымі ўладамі прыносяць станоўчыя вынікі, такія як стварэнне платформы гарадоў, дружалюбных да дзяцей і падлеткаў, - адзначыў Рашэд Мустафа Сарвар. - Беларусь ужо становіцца прыкладам для іншых краін, зацікаўленых у стварэнні аналагічнай платформы і жадаючых пераняць шырокі досьвед беларускіх гарадоў у гэтым пытанні".

Пераход ад ініцыятывы да платформы гарадоў, дружалюбных да дзяцей і падлеткаў, дапаможа ў дасягненні Мэт устойлівага развіцця на мясцовым узроўні, а дзеці і падлеткі змогуць прыняць удзел у іх рэалізацыі разам з мясцовымі ўладамі.

"Такім чынам падлеткавыя і маладзёжныя ініцыятывы змогуць атрымаць больш поўны голас і садзейнічаць ажыццяўленню МУР у будучым", - упэўнены прадстаўнік ЮНІСЕФ у Беларусі.

Два дні форуму сабралі ў Магілёве прадстаўнікоў з 25 гарадоў Беларусі, якія ўдзельнічаюць у ініцыятыве "Горад, дружалюбны да дзяцей і падлеткаў".

"Упэўнены, што яны пройдуць творча, плённа і ўмацуюць сувязі паміж гарадамі, падлеткавымі і маладзёжнымі парламентамі ўсёй краіны, а кожны ўдзельнік атрымае незабыўны і пазітыўны вопыт ад гэтага форуму. Спадзяюся, што яго вынікам стане прыняцце важнага дакумента, які вызначыць далейшую стратэгію дзеянняў па стварэнні новай якасці жыцця ў гарадах, дружалюбных да дзяцей", - сказаў Рашэд Мустафа Сарвар. Ён прапанаваў праводзіць такія форумы штогод у розных рэгіёнах Беларусі.

Праект па рэалізацыі міжнароднай ініцыятывы "Горад, дружалюбны да дзяцей" пачаты ў Беларусі ў 2007 годзе. У якасці першага горада, дзе мясцовыя ўлады, дзяржаўныя і недзяржаўныя арганізацыі і ўстановы выказалі жаданне аб`яднаць намаганні і пры падтрымцы ЮНІСЕФ зрабіць горад больш дружалюбным у адносінах да дзяцей і моладзі, стаў Светлагорск у Гомельскай вобласці. За мінулы час да рэалізацыі ініцыятывы далучыліся яшчэ 24 гарады: Пружаны, Пінск, Добруш, Барысаў, Гродна, Ліда, Гомель, Брэст, Наваполацк, Полацк, Мазыр, Навагрудак, Жодзіна, Салігорск, Маладзечна, Слуцк, Касцюковічы, Горкі, Шклоў, Мінск, Магілёў, Баранавічы, Ваўкавыск, Орша.

29 жніўня 2018, Магілёў
Сяргей Кулягін - БЕЛТА

Складаны лёс вершаў Купалы: за што арыштавалі першы наклад "Жалейкі"

© Sputnik / Виктор Толочко
 
Дата публикации:29.08.2018
Тематика:Культура, Беларусь
Просмотров:253
 
Ключевые слова:
ЮНИСЕФ Детство Здравоохранение Магілёў
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме