https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Які сёння дзень: 7 студзеня 2024 года


Гэты дзень з`яўляецца сёмым па грыгарыянскім календары, а да канца года засталося 359 дзён.
Сёння праваслаўныя вернікі святкуюць Раство. Якія яшчэ падзеі адбыліся 7 студзеня і чым адзначаны гэты дзень у народным календары, чытайце далей:

Гістарычныя падзеі 7 студзеня

У 1929 годзе ў Мінску пачала працаваць ІІ Усебеларуская краязнаўчая канферэнцыя.
У 1991 годзе пастановай урада Беларусі дні святкавання Каляд (25 снежня і 7 студзеня) аб’яўлены непрацоўнымі днямі.

Хто нарадзіўся 7 студзеня

1877 год: Стафан Багушэўскі, беларускі і польскі грамадска-палітычны дзеяч.
1907 год: Соф`я Друкер, беларуская оперная спявачка, народная артыстка Беларусі.

Таксама сёння нарадзіліся амерыканскі акцёр і рэжысёр Нікалас Кейдж і французскі дызайнер абутку Крысціян Лубутэн.

7 студзеня ў народным календары

Сёння святкуецца Раство Хрыстова.

Напярэдадні з`яўлення на свет Ісуса Іосіф і Марыя адправіліся ў Віфлеем для перапісу насельніцтва. Яны не знайшлі начлегу ў горадзе, і ім дазволілі пераначаваць ў хляве. У гэтую ноч Марыя нарадзіла сына і паклала яго ў яслі, нібыта ў калыску.

Першымі пра нараджэнне Збавіцеля даведаліся пастухі, да якіх з`явіўся анёл. Яны прыйшлі ў пячору пакланіцца яму. На небе ў гэтую ноч з`явілася новая яркая зорка, якая абвясціла ўсяму свету пра тое, што нарадзіўся Сын Божы.

У гэты дзень вернікі, успамінаючы вялікі цуд нараджэння, збіраюцца ў храмах, дзе праводзяцца святочныя набажэнствы.

Таксама 7 студзеня па традыцыі неабходна хадзіць у госці ці запрашаць гасцей у свой дом.

У народзе верылі, што адліга ў гэты дзень абяцае цёплую і раннюю вясну.

Sputnik
, 7 студзеня 2024
 
Дата публикации:07.01.2024
Тематика:Культура, Беларусь
Просмотров:132
 
Ключевые слова:
Январь Календарь Памятные даты
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме