https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Усіх падазраваных па "справе БелТА" выклікаюць у Следчы камітэт


Усіх падазраваных па "справе БелТА" 27 жніўня выклікаюць у Следчы камітэт для правядзення працэсуальных дзеянняў з удзелам адвакатаў.
Раніцай 7 жніўня Следчы камітэт распаўсюдзіў інфармацыю аб тым, што "паводле матэрыялаў праверкі, праведзенай супрацоўнікамі МУС, распачатая крымінальная справа на падставе ч. 2 арт. 349 Крымінальнага кодэкса (несанкцыянаваны доступ да камп`ютарнай інфармацыі, учынены з іншай асабістай зацікаўленасці, які пацягнуў прычыненне істотнай шкоды)".

Падставай да распачынання крымінальнай справы паслужыла "паведамленне рэспубліканскага ўнітарнага прадпрыемства "БелТА" аб збоях пры ажыццяўленні доступаў да платнай падпіскі паслуг, якія аказваліся названым прадпрыемствам аднаму з яго замоўцаў". Паводле паведамлення СК, падчас праверкі супрацоўнікамі МУС "выяўленыя шматлікія факты неправамернага доступу да камп`ютарнай інфармацыі, уласнікам якой з`яўляецца "БелТА".

"У выніку здзейсненага злачынства РУП "БелТА" нанесеная істотная шкода, якая выказалася ў неправамерным завалоданні і выкарыстанні абароненай ад старонняга доступу інфармацыі, а таксама падрыве дзелавой рэпутацыі прадпрыемства. Да гэтай супрацьпраўнай дзейнасці датычныя службовыя асобы выдавецкага дома "Беларуская навука", ЗАТ "БелаПАН", ТАА "ТутБай Медыя". Сёння паводле падазрэння ў здзяйсненні злачынства затрыманыя Марына Золатава, Ганна Калтыгіна, Таццяна Каравянкова", — паведаміла 7 жніўня прэс-служба СК.

У рэдакцыях незалежных СМІ і ў некаторых журналістаў і рэдактараў 7—9 жніўня прайшлі вобыскі. Былі таксама затрыманыя галоўны рэдактар БелаПАН Ірына Леўшына, рэдактары ТАА "ТутБай Медыя" Галіна Уласік і Ганна Ермачонак, уласны карэспандэнт "Нямецкай хвалі" Павел Быкоўскі, рэдактар інтэрнэт-сайта газеты "Белорусы и рынок" Аляксей Жукаў. Усе яны правялі некалькі сутак у ізалятары часовага ўтрымання на Акрэсціна. Перад вызваленнем з іх узялі падпіску пра неразгалошванне.

Журналістаў і рэдакцыі падтрымалі Еўрасаюз, Савет Еўропы і ЗША.

Таццяна Каравянкова, БелаПАН
Мінск, 24 жніўня 2018
 
Дата публикации:24.08.2018
Тематика:Новости, Беларусь
Просмотров:294
 
Ключевые слова:
Несанкционированный доступ Криминал Следственный комитет СМИ
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме