https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 





Найти
 
 


Беларускі рубель знізіўся да трох асноўных валют


25 кастрычніка на таргах Беларускай валютна-фондавай біржы беларускі рубель знізіўся да долара ЗША, еўра і расійскага рубля.
Паводле вынікаў таргоў курс еўра вырас на 0,0036 рубля (0,16%) і склаў 2,3011 рубля.

Курс долара павялічыўся на 0,0011 рубля (0,06%) да 1,9557 рубля.

Курс расійскага рубля (за 100 адзінак) вырас на 0,0008 рубля (0,02%) і склаў 3,396 беларускага рубля за 100 расійскіх.

У курсаўтварэнні Нацбанк выкарыстоўвае механізм прывязкі курсу рубля да кошыка валют, у якім удзельная вага расійскага рубля складае 50%, долара ЗША і еўра — 30 і 20%.

Беларускі рубель рэагуе на дынаміку курсу расійскага рубля, якая значна залежыць ад цэн на нафту. Блізу поўдня нафта Brent таргавалася на ўзроўні 58,2 долара ЗША за бараль. Нафтавыя цэны выраслі пасля таго, як Саудаўская Аравія паўтарыла свой цвёрды намер аднавіць баланс на сусветным рынку нафты.

У Расіі сярэднеўзважаны курс долара да рубля разлікамі "заўтра" на адзінай гандлёвай сесіі ММВБ, на падставе якога ўсталёўваецца афіцыйны курс Цэнтрабанка, на 11.30 серады вырас на 2,88 капейкі, склаўшы 57,6140 рубля.

Аляксей Арэшка, БелаПАН
Мінск, 25 кастрычніка 2017
 
Дата публикации:25.10.2017
Тематика:Бизнес, Беларусь
Просмотров:613
 
Ключевые слова:
Курс валют Белорусский рубль Финансы Биржевые торги
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме