https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Долар ЗША і расійскі рубель патаннелі перад выхаднымі


На таргах Беларускай валютна-фондавай біржы 17 жніўня беларускі рубель аслабеў да еўра, умацаваўся — да долара і расійскага рубля.
Па выніках таргоў курс еўра вырас на 0,0019 рубля (0,08%) і склаў 2,3316 рубля.

Курс долара ЗША знізіўся на 0,0025 рубля (0,32%) да 2,0508 рубля.

Курс расійскага рубля зменшыўся на 0,0099 рубля (0,32%) і склаў 3,0610 беларускага рубля за 100 расійскіх.

У курсаўтварэнні Нацбанк выкарыстоўвае механізм прывязкі курсу рубля да кошыка валют, у якім удзельная вага расійскага рубля складае 50%, долара ЗША і еўра — 30 і 20%.

Беларускі рубель рэагуе на дынаміку курсу расійскага рубля, якая шмат у чым залежыць ад цэн на нафту. Ф`ючарсы на нафту маркі Brent таргуюцца ў раёне 72 долараў за бараль.

У Расіі сярэдняўзважаны курс долара да рубля разлікамі "заўтра" на адзінай гандлёвай сесіі ММВБ, па якім усталёўваецца афіцыйны курс Цэнтрабанка, знізіўся на 0,0175 рубля і склаў 66,8757 рубля.

Аляксей Арэшка, БелаПАН
Мінск, 17 жніўня 2018
 
Дата публикации:17.08.2018
Тематика:Бизнес, Беларусь
Просмотров:353
 
Ключевые слова:
Курс валют Биржевые торги Финансы Белорусский рубль
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме