https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Курс долара перавысіў 2,07 рубля на фоне працягу падзення расійскага рубля


13 жніўня на таргах Беларускай валютна-фондавай біржы беларускі рубель працягнуў таннець да долара на фоне рэзкага падзення расійскага рубля ўслед за навінамі аб падрыхтоўцы новых санкцый ЗША ў дачыненні да Расіі.
Паводле вынікаў таргоў курс еўра вырас на 0,0016 рубля (0,07%) і склаў 2,3554 рубля.

Курс долара ЗША павялічыўся на 0,0150 рубля (0,73%) да 2,0707 рубля.

Курс расійскага рубля знізіўся на 0,0334 рубля (1,09%) і склаў 3,0415 беларускага рубля за 100 расійскіх.

У курсаўтварэнні Нацбанк выкарыстоўвае механізм прывязкі курсу рубля да кошыка валют, у якім удзельная вага расійскага рубля складае 50%, долара ЗША і еўра — 30 і 20%.

Беларускі рубель рэагуе на дынаміку курсу расійскага рубля, які стаў імкліва падаць 8 жніўня, пасля абвяшчэння ЗША аб новым пакеце санкцый у дачыненні да Расіі ў сувязі са "справай Скрыпалёў". Першы этап новых санкцый, як чакаецца, будзе ўведзены 22 жніўня.

На нафтавым рынку бараль Brent блізу поўдня панядзелка ацэньваецца ў 72,7 долара.

У Расіі сярэднеўзважаны курс долара да рубля разлікамі "заўтра" на адзінай гандлёвай сесіі ММВБ, на падставе якога ўсталёўваецца афіцыйны курс Цэнтрабанка, на 11.30 вырас на 1,3159 рубля і склаў 68,2234 рубля.

Аляксей Арэшка, БелаПАН
Мінск, 13 жніўня 2018
 
Дата публикации:13.08.2018
Тематика:Бизнес, Беларусь
Просмотров:341
 
Ключевые слова:
Белорусский рубль Финансы Биржевые торги Санкции США Курс валют
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме