https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Беларускія аграрыі намалацілі больш як 3 млн т збожжа


Аб гэтым паведамляе сайт Міністэрства сельскай гаспадаркі і харчавання.
Паводле даных на 3 жніўня, збожжавыя і зернебабовыя культуры ўбраны з 1,078 млн га, што складае 50,4 працэнта запланаванай плошчы.

Усяго па краіне намалочана звыш 3 млн т збожжа пры сярэдняй ураджайнасці 28,4 ц/га. У бягучым годзе масавая ўборка пачалася раней у параўнанні з мінулым годам. У 2017-м па стане на 3 жніўня аграрыі намалацілі 1,268 млн т збожжа.

Па тэмпах работ лідзіруе Брэсцкая вобласць: там убрана 77,9 працэнта ад плана. У Гродзенскай вобласці ўбрана 67,9 працэнта плошчаў, Мінскай - 53,4 працэнта, Гомельскай - 43,8 працэнта, Віцебскай - 31 працэнт і Магілёўскай - 26,2 працэнта плошчаў.

3 жніўня 2018, Мінск
БЕЛТА
 
Дата публикации:03.08.2018
Тематика:Бизнес, Беларусь
Просмотров:286
 
Ключевые слова:
Урожай Зерновые Продовольственная безопасность
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме