https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Беларускі рубель умацаваўся да трох асноўных валют на першых таргах тыдня


6 жніўня на таргах Беларускай валютна-фондавай біржы долар ЗША, еўра і расійскі рубель патаннелі да беларускага рубля.
Па выніках таргоў курс еўра знізіўся на 0,0047 рубля (0,2%) і склаў 2,3269 рубля.

Курс долара ЗША знізіўся на 0,0011 рубля (0,05%) і склаў 2,0125 рубля.

Курс расійскага рубля знізіўся на 0,0065 рубля (0,2%) і склаў 3,1689 беларускага рубля за 100 расійскіх.

У курсаўтварэнні Нацбанк выкарыстоўвае механізм прывязкі курсу рубля да кошыка валют, у якім удзельная вага расійскага рубля складае 50%, долара ЗША і еўра — 30 і 20%.

Беларускі рубель рэагуе на дынаміку курсу расійскага рубля, які шмат у чым залежыць ад цэн на нафту. У панядзелак ф`ючарсы на марку Brent паступова растуць і знаходзяцца ў раёне 74 долараў за бараль.

У Расіі сярэдняўзважаны курс долара да рубля разлікамі "заўтра" на адзінай гандлёвай сесіі ММВБ, па якім усталёўваецца афіцыйны курс Цэнтрабанка, на 11.30 вырас на 4,26 капейкі і склаў 63,4975 рубля.

Аляксей Арэшка, БелаПАН
Мінск, 6 жніўня 2018
 
Дата публикации:06.08.2018
Тематика:Бизнес, Беларусь
Просмотров:352
 
Ключевые слова:
Белорусский рубль Курс валют Биржевые торги Финансы
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме