Асноўныя мерапрыемствы фестывалю будуць прымеркаваны да Года малой радзімы. Так, 8 чэрвеня ў выставачнай зале Палаца культуры адкрыецца выстаўка "Наша малая радзіма вачамі мастакоў свету", дзе будуць дэманстравацца работы ўдзельнікаў пленэру "Святасць зямлі беларускай".
На наступны дзень Мінскі абласны краязнаўчы музей прадставіць экспазіцыю графікі "Меер Аксельрод. Вяртанне дадому".
Праграма фестывалю ўключае таксама другі і трэці туры рэспубліканскага этапу Нацыянальнага конкурсу маладых выканаўцаў беларускай эстраднай песні.
Урачыстае адкрыццё песенна-музычнага форуму адбудзецца ўвечары 8 чэрвеня на сцэне Летняга амфітэатра. Салісты Нацыянальнага акадэмічнага канцэртнага аркестра пад кіраўніцтвам народнага артыста Беларусі Міхаіла Фінберга падрыхтавалі для жыхароў і гасцей Маладзечна прэм`еру канцэрта "Мелодыя лесу", прысвечанага 80-годдзю з дня нараджэння народнага артыста СССР і Беларусі І.М. Лучанка.
У час канцэрта пройдзе цырымонія ўзнагароджання лаўрэатаў Нацыянальнага конкурсу маладых выканаўцаў эстраднай песні. Завершыць першы фестывальны дзень святочны феерверк. Мерапрыемствы "Маладзечна-2018" прадоўжацца 9 чэрвеня. Беларускіх паэтаў, дзеячаў культуры і мастацтва збярэ музычна-паэтычная гасцёўня "Малая радзіма - пачатак мой і выток".
У малой зале Палаца культуры пройдзе сустрэча з заслужанай артысткай Беларусі Тамарай Раеўскай. Завершыць музычны форум канцэрт у Летнім амфітэатры з удзелам артыстаў беларускай эстрады.
Арганізатарамі фестывалю выступаюць Міністэрства культуры, Мінаблвыканкам, Маладзечанскі райвыканкам, Палац культуры Маладзечна, Нацыянальны акадэмічны канцэртны аркестр Беларусі, Белтэлерадыёкампанія.
11 мая 2018, Мінск
БЕЛТА