Адкрыццё першага ў Беларусі помніка Тадэвушу Касцюшку
Ва ўрочышчы Мерачоўшчына, што знаходзіцца каля горада Косава (Івацэвіцкі раён, Брэсцкая вобласць), 12 мая адкрылі першы ў краіне помнік генерал-лейтэнанту Тадэвушу Касцюшку.
Больш за 12 тысяч долараў на помнік знакамітаму ураджэнцу Беларусі ўдалося сабраць праз краўдфандынг усяго за два месяцы. Ініцыятарам акцыі стаў журналіст Глеб Лабадзенка.