https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Нацыянальны аэрапорт Мінск запускае праграму "Тайны пасажыр"


Нацыянальны аэрапорт Мінск запускае праграму маніторынгу якасці паслуг "Тайны пасажыр-2018", паведамляе сайт аэрапорта.
Праграма дапаможа даведацца пра меркаванні, водзывы і пажаданні людзей, якія скарысталіся паслугамі Нацыянальнага аэрапорта.

"На падставе атрыманай інфармацыі адміністрацыя зможа прымаць аператыўныя рашэнні па паляпшэнні якасці абслугоўвання, робячы аэрапорт больш камфортным, бяспечным і гасцінным", - адзначылі прадстаўнікі аэрапорта.

Удзельнікамі праграмы могуць стаць ініцыятыўныя пасажыры, зацікаўленыя ў павышэнні якасці сэрвісу ў Нацыянальным аэрапорце Мінск.

Для афіцыйнай рэгістрацыі ў якасці ўдзельніка трэба скласці заяўку на ўзор, што размешчаны на сайце аэрапорта і адправіць яе на адрас quality@airport.by.

Зарэгістраваны ўдзельнік будзе запаўняць чэк-ліст пасля кожнага палёту (вылет або прылёт) праз Нацыянальны аэрапорт Мінск любой авіякампаніяй.

Чэк-ліст складзены па сістэме пяцібальнай ацэнкі, што прымяняецца ў даследаваннях Міжнароднага савета аэрапортаў (ACI).

Пасажыраў папросяць ацаніць мытны і пашпартны кантроль, перадпалётны надгляд, абслугоўванне пасля прылёту (дастаўка з борта да будынка тэрмінала, выдача багажу і г.д.) і інш.

Удзельнікі праграмы таксама змогуць падзяліцца меркаваннем аб недахопах і добрых складніках сэрвісу Нацыянальнага аэрапорта Мінск у параўнанні з іншымі аэрапортамі і выказаць прапановы па паляпшэнні якасці абслугоўвання.

Мэтай праграмы стане паляпшэнне сэрвісу ў адпаведнасці з лепшымі міжнароднымі практыкамі аэрапортаўскіх паслуг і чаканнямі кліентаў Нацыянальнага аэрапорта Мінск.

Пра падрабязнасці праграмы "Тайны пасажыр" можна даведацца на сайце аэрапорта.

4 мая 2018, Мінск
БЕЛТА
 
Дата публикации:04.05.2018
Тематика:Транспорт, Беларусь
Просмотров:761
 
Ключевые слова:
Авиаперевозки Мінск Аэропорт Качество услуг
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме