https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 





Найти
 
 


Кошт арэнды сталічных кватэр знізіўся да ўзроўню 2005 года


Пра гэта паведаміла начальнік аддзела арэнды жылля агенцтва нерухомасці групы кампаній "Твая сталіца" Юлія Іванова.
"Кошт доўгатэрміновай арэнды кватэр у Мінску апусціўся да ўзроўню 12-гадовай даўніны, дакладней — лета 2005 года. З надыходам стабільнага 2017 года арэндадаўцы спадзяваліся на спыненне зніжэння ставак арэнды, але гэтага не адбылося", — адзначыла эксперт.

Згодна са звесткамі агенцтва "Твая сталіца", за першае паўгоддзе 2017 года кошт арэнды кватэр у Мінску знізіўся яшчэ ў сярэднім на 7% да 180 долараў у месяц за аднапакаёвую, 220 — за двухпакаёвую і 250 — за трохпакаёвую кватэру (кошт без уліку камунальных плацяжоў) .

Паводле звестак аналітыкаў агенцтва, апошні раз такі ўзровень цэн быў у 2005 годзе. Аднак тады і даходы насельніцтва былі іншымі.

Напрыклад сярэдняя намінальная налічаная заработная плата беларуса летам 2005 года складала прыблізна 230 долараў (прыкладна 490 тыс. рублёў пры курсе 2.150 рублёў за долар ЗША).

Цяпер сярэдняя намінальная налічаная заработная плата практычна ўдвая вышэйшая (прыблізна 420 долараў). "Можна канстатаваць, што летам 2017 года сярэднестатыстычны беларус можа на адну сярэднестатыстычную зарплату арандаваць не толькі аднапакаёвую, але нават і трохпакаёвую кватэру, і пры гэтым у яго будзе заставацца мінімум 40% ад заработнай платы", — адзначыла прадстаўнік кампаніі.

"Штогод у апошнія месяцы лета большая частка запытаў на арэнду кватэры паступаюць ад студэнтаў і іх бацькоў. Не стаў выключэннем і гэты год", — адзначыла Іванова. 

Паводле яе слоў, у студэнтаў ўсё большай папулярнасцю карыстаецца фармат групавой арэнды, калі адну кватэру здымаюць для пражывання некалькі чалавек. Але калі аднаму чалавеку аднапакаёвая здавалася б за 180 долараў, то для некалькіх студэнтаў ўласнікі часта просяць 200, адзначыла яна.

Мінімальны кошт арэнды кватэры знаходзіцца на ўзроўні 150 долараў у месяц для аднапакаёвай, 190 — двухпакаёвай і 210 — трохпакаёвай. "Але трэба разумець, што за гэтыя сумы можна разлічваць у лепшым выпадку на пустую кватэру, якая патрабуе тэрміновага касметычнага рамонту", — адзначыла Іванова.

З асаблівасцяў гэтага перыяду яна назвала недахоп шматпакаёвых кватэр прэміум- і прэміум-люкс-класаў. "У апошнія гады ў Мінск усё часцей сталі прыязджаць замежныя грамадзяне (прадстаўнікі замежных дзяржаў, кампаній і г. д.), якія для пражывання шукаюць сучасныя, камфартабельныя і цалкам укамплектаваныя мэбляй і бытавой тэхнікай кватэры", — заўважыла эксперт.

У разуменні такіх арандатараў гэта павінна быць двухпакаёвая ці больш кватэра ў сучасным доме, пажадана як мага бліжэй да цэнтра горада ці асноўных транспартных магістраляў.

Марына Носава, БелаПАН
Мінск, 21 жніўня 2017
 
Дата публикации:21.08.2017
Тематика:Бизнес, Беларусь
Просмотров:807
 
Ключевые слова:
Жильё в Беларуси Аренда Мінск
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме