https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Беларускі рубель знізіўся да трох асноўных валют на першых таргах красавіка


2 красавіка на таргах Беларускай валютна-фондавай біржы беларускі рубель знізіўся да долара ЗША, еўра і расійскага рубля.
Па выніках таргоў курс еўра вырас на 0,0007 рубля (0,03%) і склаў 2,4039 рубля.

Курс долара ЗША вырас на 0,0007 рубля (0,04%) да 1,9508 рубля.

Курс расійскага рубля вырас на 0,0020 рубля (0,06%) і склаў 3,4043 беларускага рубля за 100 расійскіх.

У курсаўтварэнні Нацбанк выкарыстоўвае механізм прывязкі курсу рубля да кошыка валют, у якім удзельная вага расійскага рубля складае 50%, долара ЗША і еўра — 30 і 20%.

Беларускі рубель рэагуе на дынаміку курсу расійскага рубля, якая шмат у чым залежыць ад цэн на нафту. Цэны на нафту растуць — марка Brent таргуецца ў раёне адзнакі 69,5 долара за бараль.

У Расіі сярэдняўзважаны курс долара да рубля разлікамі "заўтра" на адзінай гандлёвай сесіі ММВБ, па якім усталёўваецца афіцыйны курс Цэнтрабанка, на 11.30 панядзелка вырас на 2,01 капейкі, склаўшы 57,2850 рубля.

Аляксей Арэшка, БелаПАН
Мінск, 2 красавіка 2018
 
Дата публикации:02.04.2018
Тематика:Бизнес, Беларусь
Просмотров:465
 
Ключевые слова:
Белорусский рубль Финансы Курс валют Биржевые торги
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме