https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


На Гомельшчыне з`явіўся перасоўны штаб дапамогі ў выпадку паводкі


Валанцёры акажуць дапамогу жыхарам Гомельскай вобласці ў выпадку, калі мясцовыя рэкі выйдуць з берагоў.
Перасоўны штаб па аказанні дапамогі пацярпелым у выпадку паводкі створаны ў Гомельскай вобласці.

Штаб разгарнулі на базе Беларускага Таварыства Чырвонага крыжа. У ім прадугледжаны запас прадметаў першай неабходнасці, прадуктаў, вады, цёплых рэчаў. З адмысловых сродкаў ёсць лодкі, палаткі, выратавальныя камізэлькі, генератары.

На дзяжурнай вахце варта атрад хуткага рэагавання. Валанцёры сочаць за сітуацыяй на Гомельшчыне, і пры першых прыкметах паводкі яны гатовыя аказаць дапамогу. Прыярытэтна яны будуць дапамагаць інвалідам, пенсіянерам, шматдзетным сем`ям у Жыткавіцкім, Петрыкаўскім і Мазырскім раёнах.

Паводле прагнозаў, некаторыя ракі Гомельскай вобласці перавысяць сярэднія шматгадовыя значэнні максімальнага ўзроўню вады. У МНС падлічылі, што ў вобласці верагодныя падтапленні ў 16 раёнах, якія могуць закрануць 101 населены пункт і 29 садовых таварыстваў.

Мінск, 25 сакавіка 2018
Sputnik
 
Дата публикации:25.03.2018
Тематика:Новости, Беларусь
Просмотров:496
 
Ключевые слова:
Гомельшчына Наводнение Красный Крест Волонтёры
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме