https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 





Найти
 
 


Большасць званкоў, якія паступілі на інфалінію "Ла Страда" па бяспечным выездзе і знаходжанні за мяжой, звязаныя з вышукам зніклых за мяжой


Такую статыстыку прыводзіць міжнароднае грамадскае аб`яднанне "Гендарныя перспектывы" з нагоды Сусветнага дня барацьбы з гандлем людзьмі, які адзначаецца 30 ліпеня.
43% зваротаў, якія паступілі за шэсць месяцаў гэтага года на інфалінію па бяспечным выездзе і знаходжанні за мяжой 113, былі звязаны з вышукам зніклых беларусаў за мяжой. 

Праблема гандлю людзьмі ўсё яшчэ застаецца актуальнай для Беларусі, сцвярджаюць спецыялісты. "Няўрадавыя і міжнародныя арганізацыі працягваюць выяўляць пацярпелых ад працоўнай эксплуатацыі, хоць колькасць выпадкаў сэксуальнай эксплуатацыі прыкметна знізілася", — адзначае кіраўнік праграмы "Ла Страда" па супрацьдзеянні гандлю людзьмі ў Беларусі Алена Несцярук.

Паводле яе інфармацыі, менавіта з пытаннямі парушэння правоў мігрантаў была звязана пятая частка ўсіх зваротаў у праграму з пачатку гэтага года, з хатнім гвалтам у міжнацыянальных шлюбах — 14%, са стратай або крадзяжом дакументаў — 10%, з гандлем людзьмі — 4%.

Традыцыйна большасць абанентаў інфалініі цікавяць асаблівасці працаўладкавання за мяжой — гэта палова ўсіх званкоў. Нюансамі пашпартна-візавага рэжыму цікавілася траціна абанентаў, сямейна-шлюбнымі адносінамі — 8%, навучаннем за мяжой — 6%.

Усяго з 2001 года па 2017-ы ў праграму "Ла Страда" на інфармацыйную тэлефонную лінію, электронную пошту і праз паслугу онлайн-кансультавання на сайце lastrada.by паступіла 30 тыс. 393 звароты.

Міжнароднае грамадскае аб`яднанне "Гендарныя перспектывы" з`яўляецца членам міжнароднай асацыяцыі "Ла Страда", якая была арганізавана ў 1995 годзе для процідзеяння гандлю людзьмі ў краінах Цэнтральнай і Усходняй Еўропы. Сёння міжнародная сетка дзейнічае ў Беларусі, Балгарыі, Македоніі, Малдове, Нідэрландах, Польшчы, Украіне і Чэхіі.

Ірына Турчына, БелаПАН
Мінск, 30 ліпеня 2017
 
Дата публикации:30.07.2017
Тематика:Бизнес, Беларусь
Просмотров:914
 
Ключевые слова:
Статистика Трудовая миграция Трудоустройство
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме