https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Долар ЗША і еўра патаннелі на першых таргах тыдня


12 сакавіка на таргах Беларускай валютна-фондавай біржы беларускі рубель умацаваўся да долара ЗША і еўра, знізіўся да расійскага рубля.
Па выніках таргоў курс еўра знізіўся на 0,0200 рубля (0,82%) і склаў 2,4114 рубля.

Курс долара ЗША знізіўся на 0,0024 рубля (0,12%) да 1,9565 рубля.

Курс расійскага рубля вырас на 0,0059 рубля (0,17%) і склаў 3,4541 беларускага рубля за 100 расійскіх.

У курсаўтварэнні Нацбанк выкарыстоўвае механізм прывязкі курсу рубля да кошыка валют, у якім удзельная вага расійскага рубля складае 50%, долара ЗША і еўра — 30 і 20%.

Беларускі рубель рэагуе на дынаміку курсу расійскага рубля, якая шмат у чым залежыць ад цэн на нафту. Цэны на нафту нязначна растуць пасля скачка ў пятніцу. Бараль маркі Brent ацэньваецца ў 65 долараў ЗША.

У Расіі сярэдняўзважаны курс долара да рубля разлікамі "заўтра" на адзінай гандлёвай сесіі ММВБ, па якім усталёўваецца афіцыйны курс Цэнтрабанка, на 11.30 панядзелка знізіўся на 36,54 капейкі, склаўшы 56,6122 рубля.

Аляксей Арэшка, БелаПАН
Мінск, 12 сакавіка 2018
 
Дата публикации:12.03.2018
Тематика:Бизнес, Беларусь
Просмотров:563
 
Ключевые слова:
Курс валют Белорусский рубль Финансы Биржевые торги
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме