https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Меры для падтрымкі сацыяльнага бізнесу прапрацоўваюцца ў Беларусі


Аб гэтым ішла размова 20-лютага на круглым стале ў Палаце прадстаўнікоў.
Круглы стол быў прысвечаны перспектывам і заканадаўчаму рэгуляванню сацыяльнага прадпрымальніцтва.

Як адзначыла член Пастаяннай камісіі Палаты прадстаўнікоў па працы і сацыяльных пытаннях Жанна Стаціўка, цяпер у беларускім заканадаўстве не замацаваны такія паняцці, як сацыяльнае прадпрымальніцтва, сацыяльнае прадпрыемства. На думку парламентарыя, неабходнасць у гэтым наспела. Яшчэ важней прапрацаваць механізмы для падтрымкі развіцця сацыяльнага прадпрымальніцтва.

Жанна Стаціўка выказала надзею, што з прыняццем у Беларусі пакета дакументаў па паляпшэнні ўмоў вядзення бізнесу сацыяльнае прадпрымальніцтва атрымае стымул для развіцця.

Дэпутат растлумачыла, што сацыяльны бізнес можа ствараць новыя рабочыя месцы не толькі для інвалідаў, але і, напрыклад, для людзей, якія вярнуліся з месцаў пазбаўлення волі, церпяць ад алкагольнай і наркатычнай залежнасці.

Пры гэтым галоўнае адрозненне ад звычайнага работадаўцы будзе заключацца ў тым, што на сацыяльным прадпрыемстве прыбытак будуць накіроўваць не толькі на развіццё, але і на псіхалагічную падтрымку сацыяльна слабаабароненых работнікаў, іх сем`яў.

Парламентарый звярнула ўвагу, што размова ідзе аб стварэнні інклюзіўных рабочых месцаў. Такім чынам, работнікам, якія маюць патрэбу ў падтрымцы, будзе прасцей адаптавацца.

У час круглага стала абмяркоўваліся канцэптуальныя падыходы да развіцця сацыяльнага прадпрымальніцтва ў Беларусі, у тым ліку падтрымка, якую можа аказваць такому бізнесу дзяржава.

Паводле слоў загадчыцы аддзела Навукова-даследчага інстытута працы Міністэрства працы і сацыяльнай абароны Ганны Закрэўскай, гэта падтрымка можа мець разнастайны характар - ад прамога фінансавання, падатковых ільгот і прэферэнцый да рэкламы і стварэння спрыяльнага іміджу сацыяльнага бізнесу.

20 лютага 2018, Мінск
БЕЛТА
 
Дата публикации:20.02.2018
Тематика:Бизнес, Беларусь
Просмотров:804
 
Ключевые слова:
Предпринимательство Круглый стол Соцзащита в Беларуси
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме