https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Семінары па растлумачэнні норм дэкрэта нумар 7 у будаўніцтве пройдуць у лютым ва ўсіх абласцях Беларусі


Пра гэта паведамілі ў прэс-службе Мінбудархітэктуры.
Міністэрства архітэктуры і будаўніцтва сумесна з аблвыканкамамі і Мінскім гарвыканкамам правядзе ў лютым семінары па растлумачэнні норм дэкрэта нумар 7 "Аб развіцці прадпрымальніцтва",.

"У час сустрэч усім зацікаўленым прадстаўнікам бізнес-супольнасцей будуць дадзены растлумачэнні новаўвядзенняў, якія датычацца сферы будаўніцтва.

Сярод галоўных новаўвядзенняў - спрашчэнне працэдуры закупак і правядзення экспертызы", - растлумачылі ў прэс-службе. У Брэсцкай вобласці семінар запланаваны на 13 лютага, у Гродзенскай вобласці - на 14 лютага, у Гомельскай - на 16 лютага, у Віцебскай - на 20 лютага, у Магілёўскай - на 21 лютага. У Мінску семінар пройдзе 26 лютага.

12 лютага 2018, Мінск
БЕЛТА
 
Дата публикации:12.02.2018
Тематика:Бизнес, Беларусь
Просмотров:713
 
Ключевые слова:
Декрет №7 Предпринимательство Строительство Семинар
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме