https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Малюнкі і гравюры Івана Шышкіна прадставіць выстава ў Доме Ваньковічаў


Аб гэтым паведамілі ў Нацыянальным мастацкім музеі Беларусі, чыім філіялам з`яўляецца Дом Ваньковічаў.
Каля 20 малюнкаў і гравюр Івана Шышкіна прадставіць выстава ў музеі "Дом Ваньковічаў. Культура і мастацтва першай паловы ХІХ стагоддзя".

На выставе, якая пачне працаваць 20 лютага, будуць экспанавацца малюнкі і гравюры выдатнага рускага пейзажыста другой паловы XIX стагоддзя.

Усе яны з`яўляюцца ўласнасцю Нацыянальнага мастацкага музея, які больш за паўстагоддзя мэтанакіравана збіраў калекцыю твораў Івана Шышкіна. Галоўным матывам творчасці Івана Іванавіча Шышкіна (1832-1898) быў рускі лес. Славу мастаку прынеслі не толькі жывапісныя работы, але і графічныя лісты, выкананыя ў розных тэхніках. Сёння яны набываюць асаблівую каштоўнасць для знаўцаў і гісторыкаў мастацтва. Графіка стала істотнай часткай спадчыны мастака, які меў унікальны дар рысавальшчыка.

У калекцыі музея прадстаўлены амаль усе графічныя тэхнікі, у якіх працаваў мастак: малюнак графітным алоўкам, акварэль (рэдкая для Шышкіна), афорт і літаграфія пяром.

Малюнкі Шышкіна - гэта закончаныя эцюдныя кампазіцыі з дакладна выверанай дэталёвай прапрацоўкай малюнка, уласцівай манеры мастака.

З дасканаласцю зробленыя, фатаграфічна дакладныя яны не становяцца сухой пратакалізацыяй формы, але заключаюць у сабе ўсю чароўнасць мастацкага твора.

Уваход на выставу па білеце ў музей. Яна будзе працаваць да 15 красавіка.

12 лютага 2018, Мінск
БЕЛТА
 
Дата публикации:12.02.2018
Тематика:Культура, Беларусь
Просмотров:802
 
Ключевые слова:
Иван Шишкин Графика Живопись Выставка Мінск
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме