https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 





Найти
 
 


Долар ЗША і еўра выраслі на таргах БВФБ


11 ліпеня на таргах Беларускай валютна-фондавай біржы беларускі рубель працягнуў падзенне да долара ЗША і еўра.
Паводле вынікаў таргоў курс еўра вырас на 0,0045 рубля (0,2%) і склаў 2,2549 рубля.

Курс долара павялічыўся на 0,006 рубля (0,3%) да 1,9794 рубля.

Курс расійскага рубля (за 100 адзінак) знізіўся на 0,0159 рубля (0,49%) і склаў 3,256 беларускага рубля за 100 расійскіх.

У курсаўтварэнні Нацбанк выкарыстоўвае механізм прывязкі курсу рубля да кошыка валют, у якім удзельная вага расійскага рубля складае 50%, долара ЗША і еўра — 30 і 20%.

Беларускі рубель рэагуе на дынаміку курсу расійскага рубля, якая значна залежыць ад цэн на нафту. Сёння раніцай ф`ючарсы на нафту гатунку Brent падняліся на 0,15% да 46,95 долара за бараль. Ф`ючарсы на амерыканскую нафту WTI таргаваліся блізу 44,47 долара за бараль, што на 0,16% вышэй за папярэдняе закрыццё.

У Расіі сярэднеўзважаны курс долара да рубля разлікамі "заўтра" на адзінай гандлёвай сесіі ММВБ, на падставе якога ўсталёўваецца афіцыйны курс ЦБ, на 11.30 аўторка вырас на 43,83 капейкі, склаўшы 60,7397 рубля.

Марына Носава, БелаПАН
Мінск, 11 ліпеня 2017
 
Дата публикации:11.07.2017
Тематика:Бизнес, Беларусь
Просмотров:690
 
Ключевые слова:
Белорусский рубль Финансы Курс валют Биржевые торги
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме