Згодна са звесткамі ДВА "Белэнерга", адключэнні аператыўна ўстараняюць аварыйныя брыгады. На 6.00 панядзелка без электразабеспячэння заставаліся пяць населеных пунктаў і 68 трансфарматарных падстанцый у Гомельскай і Віцебскай абласцях.
У Гомельскай вобласці з-за моцнага ветру і снегападу (выпала 17,4 мм ападкаў) зафіксаваныя выпадкі падзення дрэў, у выніку чаго пашкоджаныя 13 легкавых аўтамабіляў. Пацярпелых няма. Работнікі МНС і іншых арганізацый праводзілі работы па пілаванні і прыбіранні дрэў, што зваліліся.
У Светлагорскім і Веткаўскім раёнах Гомельскай вобласці падраздзяленні МНС дапамаглі ў вызваленні са снежных заносаў двух аўтобусаў, у якіх знаходзіліся 40 чалавек.
Андрэй Серада, БелаПАН
Мінск, 5 лютага 2018
Мінск, 5 лютага 2018