https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 





Найти
 
 


Долар ЗША патаннеў на першых таргах тыдня


2 мая на таргах Беларускай валютна-фондавай біржы беларускі рубель умацаваўся да долара ЗША, знiзiўся да еўра і расійскага рубля.
Па выніках таргоў курс еўра вырас на 0,0005 рубля (0,02%) да 2,0376 рубля.

Курс долара знізіўся на 0,0011 рубля (0,06%) і склаў 1,8681 рубля.

Курс расійскага рубля (за 100 адзінак) вырас на 0,0001 рубля (0%) і склаў 3,2804 беларускага рубля за 100 расійскіх.

У курсаўтварэнні Нацбанк выкарыстоўвае механізм прывязкі курсу рубля да кошыка валют, у якім удзельная вага расійскага рубля складае 50%, долара ЗША і еўра — 30 і 20%.

Беларускі рубель рэагуе на дынаміку курсу расійскага рубля, якая шмат у чым залежыць ад цэн на нафту. Расійскі рубель стабільны раніцай аўторка, арыентуючыся на нафтавыя каціроўкі, якія паступова растуць. Нафта маркі Brent таргуецца ў раёне адзнакі 51,9 долара ЗША за бараль.

У Расіі сярэдняўзважаны курс долара да рубля разлікамі "заўтра" на адзінай гандлёвай сесіі ММВБ, па якім усталёўваецца афіцыйны курс Цэнтрабанка, на 11.30 аўторка знізіўся на 3,20 капейкі, склаўшы 56,9518 рубля.

Аляксей Арэшка, БелаПАН
Мінск, 2 мая 2017
 
Дата публикации:02.05.2017
Тематика:Бизнес, Беларусь
Просмотров:653
 
Ключевые слова:
Белорусский рубль Финансы Курс валют Биржевые торги
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме