https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 





Найти
 
 


Фінал "Млын моды-2017" адбудзецца ў Мінску 16-17 мая


Фінал XXVI Рэспубліканскага фестывалю-конкурсу моды і фота "Млын моды-2017" адбудзецца ў Мінску 16-17 мая, паведамілі ў Нацыянальным цэнтры мастацкай творчасці дзяцей і моладзі.
Творчае спаборніцтва арганізавана для дызайнераў, мадэлей, фатографаў, стылістаў. Канкурсанты будуць спаборнічаць у некалькіх намінацыях, у тым ліку "Школа моды", "Майстар моды", "Фота", "Майстар стылю".

У фінале будзе прадстаўлена 100 калекцый беларускіх дызайнераў. Вызначаць лепшых міжнародныя эксперты, спецыялісты ў галіне моды і дызайну вядучых замежных устаноў і арганізацый з Іспаніі, Латвіі, Польшчы, Расіі, Украіны.

Праграмай фіналу таксама запланаваны адукацыйныя семінары прафесіяналаў у галіне моды і дызайну адзення, фатаграфіі; майстар-класы, прэзентацыі, прафесійныя сустрэчы.

Пройдзе прэс-канферэнцыя з арганізатарамі і гасцямі фестывалю-конкурсу. У час гала-паказу 17 мая адбудзецца паказ лепшых беларускіх і гасцявых калекцый з Мінска, Барселоны, Масквы, Кракава, Рыгі, Кіева. Арганізатары мерапрыемства - Міністэрства адукацыі Беларусі, Нацыянальны цэнтр мастацкай творчасці дзяцей і моладзі.

Фестываль-конкурс праводзіцца ў мэтах грамадзянскага і патрыятычнага выхавання моладзі, для павышэння прафесіяналізму ў галіне моды, дызайну і вытворчасці адзення, фатаграфіі, тэкстылю і паслуг, захавання нацыянальных традыцый, пашырэння міжнародных сувязей.

2 мая 2017, Мінск
БЕЛТА
 
Дата публикации:02.05.2017
Тематика:Культура, Беларусь
Просмотров:971
 
Ключевые слова:
Фэст культуры Дизайн Стилистика Конкурс
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме