https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 





Найти
 
 


Долар ЗША і еўра выраслі на таргах БВФБ


3 мая на таргах Беларускай валютна-фондавай біржы беларускі рубель знізіўся да долара ЗША і еўра, умацаваўся да расійскага рубля.
Па выніках таргоў курс еўра вырас на 0,0045 рубля (0,22%) да 2,0421 рубля.

Курс долара вырас на 0,0035 рубля (0,19%) і склаў 1,8716 рубля.

Курс расійскага рубля (за 100 адзінак) знізіўся на 0,0029 рубля (0,09%) і склаў 3,2775 беларускага рубля за 100 расійскіх.

У курсаўтварэнні Нацбанк выкарыстоўвае механізм прывязкі курсу рубля да кошыка валют, у якім удзельная вага расійскага рубля складае 50%, долара ЗША і еўра — 30 і 20%.

Беларускі рубель рэагуе на дынаміку курсу расійскага рубля, якая шмат у чым залежыць ад коштаў на нафту. Нафтавыя каціроўкі падалі напярэдадні ўвечары, а цяпер паступова растуць. Нафта маркі Brent таргуецца каля адзнакі 50,9 долара ЗША за бараль.

У Расіі сярэдняўзважаны курс долара да рубля разлікамі "заўтра" на адзінай гандлёвай сесіі ММВБ, па якім усталёўваецца афіцыйны курс Цэнтрабанка, на 11.30 серады вырас на 14,09 капейкі, склаўшы 57,0927 рубля.

Аляксей Арэшка, БелаПАН
Мінск, 3 мая 2017
 
Дата публикации:03.05.2017
Тематика:Бизнес, Беларусь
Просмотров:651
 
Ключевые слова:
Белорусский рубль Финансы Курс валют
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме