https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 





Найти
 
 


Беларускамоўная літаратура займае толькі каля дзясятай долі выпушчанай за год выдавецкай прадукцыі


Аб гэтым паведамляе Белстат у справаздачы, апублікаванай да Дня друку, які адзначаецца 5 мая.
Літаратура на беларускай мове займае 11,7% у агульнай колькасці выпушчанай летась у краіне выдавецкай прадукцыі і 16,2% у яе сукупным тыражы.

На беларускай мове ў 2016 годзе выдадзена 1.122 кнігі і брашуры тыражом за 3,7 млн экземпляраў. У параўнанні з папярэднім годам іх тыраж павялічыўся на 1,6%.

Таксама на беларускай мове былі выдадзеныя 143 часопісы і 181 газета. Іх гадавы тыраж склаў пятую частку агульнага тыражу часопісаў і газет.

На рускай мове летась выдадзена 7,6 тыс. кніг і брашур агульным накладам 17,1 млн экземпляраў, або 79% ад агульнай колькасці выданняў і 74% ад тыражу.

На англійскай мове было выпушчана 600 кніг і брашур, на нямецкай — 79, па-французску — 45. У ліку друкаваных выданняў кнігі на польскай, кітайскай, іспанскай, украінскай, стараславянскай, італьянскай, шведскай, эстонскай, літоўскай, персідскай, японскай і старажытнагрэчаскай мовах .

Сярод рэгіёнаў Беларусі лідарамі па выпуску кніг і брашур ў 2016 годзе сталі Мінск (6,9 тыс. выданняў) і Гомельская вобласць (1,1 тыс. выданняў).

У 2016 годзе ў рэспубліцы было выпушчана 870 часопісаў і іншых перыядычных выданняў, 549 газет (гадавы тыраж — звыш 400 млн. экземпляраў).

Ірына Турчына, БелаПАН
Мінск, 5 мая 2017
 
Дата публикации:05.05.2017
Тематика:Культура, Беларусь
Просмотров:860
 
Ключевые слова:
Беларуская мова День печати Статистика
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме