https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 





Найти
 
 


Долар ЗША і еўра падаражэлі перад выхаднымі


2 чэрвеня на таргах Беларускай валютна-фондавай біржы беларускі рубель знізіўся да долара ЗША і еўра, умацаваўся да расійскага рубля.
Па выніках таргоў курс еўра вырас на 0,0014 рубля (0,07%) да 2,0938 рубля.

Курс долара вырас на 0,003 рубля (0,16%) і склаў 1,8665 рубля.

Курс расійскага рубля (за 100 адзінак) знізіўся на 0,004 рубля (0,12%) і склаў 3,292 беларускага рубля за 100 расійскіх.

У курсаўтварэнні Нацбанк выкарыстоўвае механізм прывязкі курсу рубля да кошыка валют, у якім удзельная вага расійскага рубля складае 50%, долара ЗША і еўра — 30 і 20%.

Беларускі рубель рэагуе на дынаміку курсу расійскага рубля, якая шмат у чым залежыць ад цэн на нафту. Да 13.00 цана на нафту маркі Brent апусцілася да адзнакі 49,15 долара за бараль, а цана на гатунак WTI ўпала да 46,94 долара за бараль.

У Расіі сярэдняўзважаны курс долара да рубля разлікамі "заўтра" на адзінай гандлёвай сесіі ММВБ, па якім устанаўліваецца афіцыйны курс ЦБ, на 11.30 пятніцы вырас на 15,03 капейкі, склаўшы 56,6876 рубля.

Аляксей Арэшка, БелаПАН
Мінск, 2 чэрвеня 2017
 
Дата публикации:02.06.2017
Тематика:Бизнес, Беларусь
Просмотров:730
 
Ключевые слова:
Курс валют Финансы Белорусский рубль Биржевые торги
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме