https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 





Найти
 
 


Відэапраект да 500-годдзя беларускага кнігадрукавання: "Юдзіф" Скарыны гучыць на розных мовах свету


Выдавецкі дом "Звязда" падрыхтаваў відэапраект да 500-годдзя беларускага кнігадрукавання.
Відэапраект апублікаваны на афіцыйным сайце газеты "Звязда". На правядзенне праекта рэдакцыю натхніла аднайменная кніга, другое выданне якой убачыла свет у выдавецкім доме пры падтрымцы Міністэрства інфармацыі Беларусі.

Вядомая прадмова да кнігі "Юдзіф" загучала не толькі на беларускай, але і на рускай, украінскай, англійскай, кітайскай, сербскай, кабардзінскай і іншых мовах. І на кожнай з іх словы беларускага асветніка па-асабліваму кранаюць.

Сярод тых, хто дакрануўся да творчасці асветніка, вядомыя перакладчыкі Агагельды Аланазараў, Рыма Ханінава, Уладзімір Лучук, Гао Ман, Анатоль Клышка, Саідалі Мамур. У праекце з вялікай цікавасцю ўдзельнічалі студэнты, выкладчыкі, перакладчыкі, вучоныя - носьбіты мовы.

Вядомыя радкі першадрукара "Як звяры, што блукаюць у пушчы…" можна прачытаць на 64 мовах народаў свету дзякуючы ўнікальнаму выданню 2014 года "Францыск Скарына на мовах народаў свету" выдавецкага дома "Звязда".

2 чэрвеня 2017, Мінск
БЕЛТА
 
Дата публикации:02.06.2017
Тематика:Культура, Беларусь
Просмотров:966
 
Ключевые слова:
Францыск Скарына 500-годдзе беларускага кнігадрукавання
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме