У суботу 6 студзеня ў Цэнтральным батанічным садзе ў Мінску прайшоў фестываль "Калядныя забавы".
У гэтым годзе праграма свята складалася з двух частак — музычнай і інтэрактыўнай. Асаблiвую ўвагу арганізатары надалі традыцыйным беларускім абрадам, якія звязаныя з Калядамі.
Для гасцей ігралі музыкі на аўтэнтычных нацыянальных інструментах.
Гарэзныя калядоўшчыкі праводзяць яго з жартамі-прымаўкамі і ў інтэрактыўным выкананні: наведвальнікі ўдзельнічаюць у танцах, песнях і конкурсах.
Каза нечакана падае з ног, а каб вярнуць любімага дзіцячага героя да жыцця, трэба напоўніць мяшок калядоўшчыкаў падарункамі. Напрыканцы імпрэзы бадзёрую казу можна пакратаць і нават абняць. Кажуць, гэта прынясе ўдачу і дабрабыт у новым годзе.
Госці фестывалю змаглі прыняць удзел у майстар-класе па народных танцах. Узроставых абмежаванняў не было: пусціцца ў скокі мог і дарослы, і дзіця.
На свята прыехаў нават паўночны алень, з ім наведвальнікі маглі сфатаграфавацца.
У зоне фестывалю арганізаваны невялікі базар, на якім можна купіць гарачае пітво і закускі, а таксама тавары рамеснікаў.
Старадаўняя забава - спаборніцтвы па перацягванні ліны - усё так жа выклікае захапленне ў дзятвы. Дарослыя таксама маглі знайсці цікавыя для сябе актыўнасці і праверыць свае сілу і спрыт.
Перакусіць можна было на месцы: гасцям прапанавалі ежу прыгатаваную на агні.
На працягу ўсяго фестывалю для дзяцей быў даступны атракцыён з катаннем на кані. Тым, хто баіцца хвацкай язды ў адкрытай брычцы, можна было проста пагутарыць з прыязнай і разумнай жывёлінай.
Паспаборнічаць за каштоўныя прызы можна было ў бітве мяшкамі.
Для маленькіх наведвальнікаў былі арганізаваны творчыя пляцоўкі.
Завяршыліся "Калядныя забавы" ў Цэнтральным батанічным садзе эфектным фаер-шоу.
Sputnik, 7 студзеня 2018