Узоры рушнікоў і народных строяў 200-гадовай даўнасці аднаўляюць майстры Акцябрскага раённага дома рамёстваў - лаўрэата спецыяльнай прэміі Прэзідэнта Беларусі дзеячам культуры і мастацтва.
Дырэктар дома рамёстваў Таццяна Халадок прызнаецца: узнагарода - высокая ацэнка работы народных умельцаў, гэта стымул для далейшага развіцця і ўдасканалення.
Традыцыйная народная творчасць у Акцябрскім раённым доме рамёстваў вывучаюць, захоўваюць і прапагандуюць ужо на працягу двух дзясяткаў гадоў.
Тут створаны і функцыянуюць 12 творчых фарміраванняў: 9 майстэрань і 3 аматарскія аб`яднанні - па ткацтве, традыцыйнай вышыўцы, пашыве нацыянальнага традыцыйнага строю, пляценні паясоў, ганчарстве, кераміцы, разьбе і размалёўцы па дрэве, саломапляценні, стварэнні лялек, выцінанцы.
Развіваюцца і сучасныя віды творчасці: арыгамі, квілінг і г.д. Сакрэты традыцыйных беларускіх рамёстваў з задавальненнем спасцігаюць больш за 100 дзяцей ва ўзросце ад 7 да 16 гадоў з усяго раёна. З цікавасцю да вывучэння старадаўніх тэхнік далучаюцца і дарослыя. Навучаюць усіх жадаючых 12 умельцаў. Практычна ўсе яны, у тым ліку дырэктар, адточвалі майстэрства літаральна з дзяцінства, пераймаючы любоў да рукадзелля ад бабуль і маці.
Узоры, элементы рушнікоў, адзення, тканых вырабаў адноўлены па прыкладзе тых, якія былі ў быце ў мясцовых жыхароў больш за 200 гадоў таму.
"У пошуках унікальных аўтэнтычных рэчаў мы выязджаем у даследчыя экспедыцыі па ўсім раёне, размаўляем са старажыламі, фіксуем на камеру, замалёўваем узоры і дэталі адзення, рушнікоў, іншых прадметаў. Уважліва вывучаем рамесныя тэхнікі. Потым карпатліва апрацоўваем сабраныя матэрыялы. На іх аснове ствараем не толькі розныя вырабы, але і метадычныя дапаможнікі, буклеты", - расказала Таццяна Халадок.
Сваёй крыніцай натхнення майстры дома рамёстваў называюць спадчыну продкаў, яе ўнікальнасць і непаўторнасць.
"Гэта аснова нашага жыцця і прафесійнай дзейнасці", - прызналася Таццяна Халадок.
І, дадала яна, засядзецца за работай над чарговым шэдэўрам да глыбокай ночы ўжо практычна стала традыцыяй. Словы дырэктара пацвярджае і народны майстар Марыя Сарнаўская. Сёння яна працуе над стварэннем рушніка з сімвалізуючымі ўрадлівасць узорамі, якім больш за 200 гадоў.
Побач з ёй асновы рамяства спасцігаюць юныя вучні. У зале для ткацтва два станкі. Аднаму з іх больш за 100 гадоў. Другі адноўлены тры гады таму беларускім майстрам. Саматканыя рушнікі, паясы, подсцілкі, абрусы, пакрывалы, якія ствараюцца мясцовымі ткачыхамі, індывідуальныя, з непаўторным каларытам.
У майстэрні па пашыве традыцыйнага адзення нядаўна скончылі аднаўленне сарочкі парадзіхі. Менавіта такія насілі мясцовыя жыхаркі ў XIX ст. Тут жа прадстаўлены характэрныя для гэтых краёў штаны, спадніцы, гарсэты, галаўныя ўборы, упрыгажэнні. Не застаюцца без увагі дома рамёстваў традыцыйныя абрады і святы.
Інфармацыю пра іх беражліва збіраюць літаральна па крупінках, каб у будучым стварыць інтэрактыўную прэзентацыю, якая раскажа аб тым, як у мінулым праводзілі хрэсьбіны і вяселлі, зажынкі і калядкі і інш.
Паклоннікі самабытнасці даўно ацанілі ўнікальныя работы мясцовых майстроў: іх прадукцыю раскупляюць на ўра. Цікавасць да творчасці ўмельцаў праяўляюць і людзі старэйшыя, і моладзь.
"Апошнім часам усё часцей атрымліваем заказы ад будучых маладажонаў на стварэнне вясельных убораў з вышыўкай і арнаментам. На іх выраб у сярэднім у майстроў ідзе тры месяцы - уся работа праводзіцца ўручную", - адзначыла Таццяна Халадок.
Вынікі творчасці дома рамёстваў можна ўбачыць і на шматлікіх фестывалях і святах, выстаўках, удзел у якіх пастаянна прымаюць мясцовыя ўмельцы. Цяпер у Акцябрскім раённым доме рамёстваў актыўна рыхтуюцца да Х Рэспубліканскага фестывалю фальклорнага мастацтва "Берагіня".
Работа кіпіць у кожнай майстэрні. Па шматвяковых тэхналогіях ствараюць рушнікі, паясы, лялек, прадметы побыту і шмат іншага - усё тое, што дасць магчымасць расказаць пра багаты ўнутраны свет і ўнікальныя традыцыі продкаў.
9 студзеня 2018, Акцябрскі
БЕЛТА