https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 





Найти
 
 


Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка выступае за больш шырокае выкарыстанне беларускай мовы, але без штучнага насаджэння


Аб гэтым кіраўнік дзяржавы заявіў 26 мая на сустрэчы з навучэнцамі "Моладзь. Погляд у будучыню".
Кіраўніку дзяржавы было зададзена пытанне адносна вывучэння гістарычных прадметаў у школе на беларускай мове.

"Я катэгарычны праціўнік навязвання вучням якой-небудзь дзяржаўнай мовы - у нас іх дзве - руская і беларуская. Чалавек сам павінен вызначыцца, на беларускай ці рускай мове ён будзе вывучаць, - сказаў Прэзідэнт. - Калі вы мяне спытаеце, а я як хацеў бы... Я хацеў бы, каб гэтыя прадметы вывучаліся на беларускай мове. Мы больш размаўляем, у тым ліку ў быце, на рускай мове. Беларускай мовы ў нашым быце не хапае. Дрэнна гэта ці добра? Не ведаю. Не думаю, што гэта катастрофа".

Аляксандр Лукашэнка ў сувязі з гэтым заўважыў, што многія лічаць рускую мову выключна расійскай, але такі падыход няправільны.

"Гэта наша мова. Мы на гэтай мове стагоддзямі размаўлялі. Мова - гэта жывое. Цяперашняя руская мова ўдасканальвалася з веку ў век. Яна стала такой дзякуючы таму, што мы ўклалі ў яе душу, рускія людзі ўклалі ў яе душу, і ўкраінцы не менш. І нават тыя народы, якія менш за нас размаўлялі на рускай мове. Мы гінулі за гэту мову. Гэта наша руская мова. Гэта вялікі здабытак", - падкрэсліў беларускі лідар.

"Праўда ў тым, што ў нас ёсць і іншая мова, якая нас адрознівае ад іншых народаў. Дзяржава і народ маюць пэўныя адметнасці, у тым ліку сваю мову. Калі ў народа свая мова, значыць, гэта - народ. У нас такіх дзве. Мы багатыя", - сказаў кіраўнік дзяржавы.

Аляксандр Лукашэнка заявіў, што не з`яўляецца прыхільнікам таго, каб штучна нешта насаджаць, інакш можа ўзнікнуць непрыманне.

"З-за неразумення моўных праблем часта войны пачыналіся. Нам гэта не патрэбна", - адзначыў ён. Прэзідэнт таксама прывёў яркія прыклады таго, чаму ні ў якім разе не трэба адмаўляцца ад рускай мовы. Так, на ўсіх міжнародных канферэнцыях сінхронны пераклад ажыццяўляецца на шэраг распаўсюджаных моў свету, і ў іх ліку рускую. Акрамя таго, руская мова мае вялікую тэрміналогію, асабліва ў сферы дакладных навук.

"Давайце не будзем губляць тое, на што нашы продкі паклалі жыццё. Навошта нам адмаўляцца ад гэтага?" - сказаў беларускі лідар.

"Вядома, як Прэзідэнт Беларусі я вельмі хацеў бы, каб мы больш выкарыстоўвалі беларускую мову", - падкрэсліў Аляксандр Лукашэнка.

26 мая 2017, Мінск
Уладзімір Мацвееў - БЕЛТА
 
Дата публикации:26.05.2017
Тематика:Культура, Беларусь
Просмотров:816
 
Ключевые слова:
Беларуская мова Молодёжь
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме