https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Гісторыю "беларускай" дывізіі Войска Польскага прадставяць у Мінску


У кнізе "20 дывізія пяхоты" сабрана вялікая колькасць невядомых у Беларусі здымкаў і матэрыялаў з польскіх архіваў.
Гісторык Ігар Мельнікаў працягвае публікаваць дакументы па гісторыі міжваенннай Беларусі. У міжнародным выдавецтве "Edipresse Polska" ўбачыла свет праца, прысвечаная гісторыі 20-й "беларускай" дывізіі пяхоты Войска Польскага, якая ў 1939 годзе першай сустрэла нямецкіх акупантаў. Ворагі называлі гэтую дывізію "жалезнай", а польскае камандаванне неафіцыйна называла яе "беларускай".

Як паведамілі арганізатары, прэзентацыя выдання запланавана на 12 студзеня. Кніга, у якой адкрываюцца невядомыя факты з гісторыі Беларусі і Польшчы, выдадзена на польскай мове ў серыі "Вялікая кніга польскай пяхоты".

"Для мяне была справай гонару зрабіць гэтую кнігу, — кажа Ігар Мельнікаў. — Канешне, гэта выклік, пісаць на замежнай мове, але я валодаю англійскай, нямецкай і польскай мовамі і актыўна карыстаюся імі падчас сваіх гістарычных даследаванняў. Лічу, што гісторык, які займаецца Другой сусветнай, абавязаны ведаць усе тры мовы. Першыя дзве я вывучыў ва ўніверсітэце, польскую пачаў вучыць яшчэ ў школе".

У кнізе "20 дывізія пяхоты" аўтар прадстаўляе чытачам вялікую колькасць невядомых у Беларусі здымкаў і матэрыялаў, узятых з польскіх архіваў, збораў польскіх даследчыкаў, а таксама прыватнага архіва Ігара Мельнікава.

Дзе: пр. Дзяржынскага, 57, паверх 9, TUT.BY Gallery.
Калі: 12 студзеня 19:00.

Мінск, 4 студзеня 2018
Sputnik
 
Дата публикации:04.01.2018
Тематика:Культура, Беларусь
Просмотров:798
 
Ключевые слова:
Вторая мировая война Войско Польское
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме