Калядны стол беларусаў вельмі сімвалічны — пачынаючы ад колькасці страў (а іх павінна быць 12 па колькасці месяцаў у годзе і па ліку апосталаў) і заканчваючы аздабленнем застолля і значэннем кожнай з прыгатаваных страў, адзначае шэф-повар Алена Мікульчык.
"Абавязкова на стол клалі трошкі саломы — гэта сімвал ясляў, дзе нарадзіўся Ісус. І абавязкова запальвалі свечку і сачылі, каб яна гарэла ўвесь вечар, гэта сімвал Віфлеемскай зоркі", — распавядае Мікульчык.
Першай стравай, з якога пачыналі застолле, была куцця, якую рыхтавалі з збожжавых —пшаніцы, пярлоўкі і пазней з рысу з даданнем мёду і маку.
"Кожны інгрэдыент куцці меў сваё значэнне, напрыклад, збожжа — гэта сімвал бясконцасці. Калі людзі ядуць куццю, яны далучаюцца да бясконцасці і трошкі становяцца несмяротнымі", — кажа шэф-повар.
Акрамя таго, падчас каляднай вячэры на куцці варажылі. У збанок з куцьцёй клалі манетку, і першым павінен быў пачаць трапезу галава сям`і. Ён чэрпаў кашу лыжкай, і калі ў яе траплялася манетка, новы год абяцаў быць грашовым і прыбытковым.
Sputnik, 7 студзеня 2018