https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Старасвецкую пажарную вежу ў Гродна ператварылі ў ёлку


Святочныя навагоднія агеньчыкі на 33-метровай пажарнай каланчы ў Гродне запальваюць чацвёрты год запар.
Вежа самага старога ў Гродне пажарнага дэпо ўжо чацвёрты год ператвараецца ў самую незвычайную цуд-ёлку. Кожны вечар яна ззяе рознакаляровымі гірляндамі і агеньчыкамі.

Ідэя ператварыць 33-метровую пажарную вежу у цуд-ёлку з`явілася ў 2014 годзе. З таго часу ў канцы снежня старадаўняя вежа кожны вечар ператвараецца ў ёлку. Каб упрыгожыць старадаўні будынак, спатрэбілася больш за тры тысячы лямпачак.

Каменная пажарная каланча ў Гродне лічыцца помнікам архітэктуры пачатку XX стагоддзя. Зараз у будынку ля падножжа вежы знаходзіцца дзеючая пажарная частка і музей пажарнай службы. А на вяршыні вежы размяшчаецца аглядная пляцоўка.

Кожны дзень а 12-й гадзіне на вышцы з`яўляецца трубач і грае розныя мелодыі. Сюды прыходзяць турысты. Сто гадоў таму пляцоўка выкарыстоўвалася для таго, каб сачыць, ці няма ў горадзе пажару. На ёй увесь час знаходзіўся вартавы.

Цяпер будынак каланчы знаходзіцца ў аварыйным стане. У наступным годзе абласное ўпраўленне МНС плануе атрымаць грант, каб пачаць рамонт 115-гадовага будынка.

Іна Грышук, Гродна
Sputnik, 28 снежня 2017
 
Дата публикации:28.12.2017
Тематика:Культура, Беларусь
Просмотров:634
 
Ключевые слова:
Гродна Новый год Пожарная каланча
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме