https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 





Найти
 
 


Новы фестываль можа з`явіцца ў Віцебску


Новы фестываль можа з`явіцца ў Віцебску ў студзені 2020 года, паведаміў на прэс-канферэнцыі генеральны дырэктар Цэнтра культуры "Віцебск" і дырэктар "Славянскага базару" Глеб Лапіцкі.
Цэнтр культуры "Віцебск" плануе ў студзені, пасля Каляд, правесці новы фестываль. "Гэты зімовы праект будзе больш нацэлены на конкурс, чым на гасцявую праграму. Тым не менш ён дасць нам паток турыстаў і магчымасць загадзя паглядзець калектывы, якія потым могуць прыехаць на "Славянскі базар".

Можна сказаць, што гэта своеасаблівы кваліфікацыйны конкурс для ўдзелу ў фестывалі не толькі з боку канкурсантаў, але і розных танцавальных калектываў. Іх мы шукаем у рэжыме нон-стоп увесь год для абрамлення ўсіх выступленняў форуму", - адзначыў Глеб Лапіцкі.

Фестываль "Славянскі базар у Віцебску" ў бягучым годзе прайшоў з 8 па 17 ліпеня. У дні форуму адбылося больш як 160 мерапрыемстваў, якія наведалі больш за 300 тыс. чалавек. Было прададзена 72 тыс. білетаў.

30 ліпеня 2019, Віцебск
Андрэй Шчарбіцкі - БЕЛТА
 
Дата публикации:30.07.2019
Тематика:Культура, Беларусь
Просмотров:146
 
Ключевые слова:
Віцебск Фэст культуры
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме