https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Курс долара ЗША зноў апусціўся ніжэй за 2 рублі


22 снежня на таргах Беларускай валютна-фондавай біржы беларускі рубель, як і напярэдадні, умацаваўся да долара ЗША, еўра і расійскага рубля. Пры гэтым амерыканская і еўрапейская валюты патаннелі больш чым на адну капейку, а курс долара зноў апусціўся ніжэй за 2 рублі.
Па выніках таргоў курс еўра знізіўся на 0,0182 рубля (0,77%) і склаў 2,3608 рубля.

Курс долара ЗША знізіўся на 0,0102 рубля (0,51%) і склаў 1,9921 рубля.

Курс расійскага рубля знізіўся на 0,0013 рубля (0,04%) і склаў 3,417 беларускага рубля за 100 расійскіх.

У курсаўтварэнні Нацбанк выкарыстоўвае механізм прывязкі курсу рубля да кошыка валют, у якой удзельная вага расійскага рубля складае 50%, долара ЗША і еўра — 30 і 20%.

Беларускі рубель рэагуе на дынаміку курсу расійскага рубля, якая шмат у чым залежыць ад цэн на нафту. Марка Brent гандлюецца каля 64,7 долара за бараль.

У Расіі сярэдняўзважаны курс долара да рубля разлікамі "заўтра" на адзінай гандлёвай сесіі ММВБ, па якім усталёўваецца афіцыйны курс Цэнтрабанка, на 11.30 пятніцы знізіўся на 24,44 капейкі, склаўшы 58,3152 рубля.

Аляксей Арэшка, БелаПАН
Мінск, 22 снежня 2017
 
Дата публикации:22.12.2017
Тематика:Бизнес, Беларусь
Просмотров:556
 
Ключевые слова:
Белорусский рубль Финансы Курс валют Биржевые торги
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме