https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


У Беларусі больш няма ніякіх перашкод для прадпрымальніцкай дзейнасці


Аб гэтым заявіў 22-га снежня Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка, выступаючы на сустрэчы з прадстаўнікамі дзелавых колаў.
"Ключавым з прынятых дакументаў з`яўляецца дэкрэт, у якім размова ідзе аб тым, каб даць людзям магчымасць развіваць сваю справу, а не думаць пра шматлікія бюракратычныя фармальнасці. Хочаш займацца бізнесам - ідзі і працуй! Больш ніякіх перашкод гэтаму няма. Дастаткова падаць адно паведамленне ў выканкам - усё! На наступны дзень можна пачынаць работу", - адзначыў Аляксандр Лукашэнка.

Прэзідэнт канстатаваў, што зведзены да мінімуму і сабраны ў адным дакуменце ўсе тэхнічныя патрабаванні. Так, колькасць правіл пажарнай бяспекі скарочана ў 11 разоў, санітарных патрабаванняў - у 13 разоў, ветэрынарных - у 10. Скасаваны многія ўстарэлыя адміністрацыйныя працэдуры.

"Ну навошта нам узгадняць рэжым работы гандлёвага аб`екта? Прыватнік сам зацікаўлены працаваць столькі, колькі пакупнікі ідуць да яго за таварамі. Калі ў дзяржавы будзе нейкі іншы інтарэс, мы дамовімся. Або створым дзяржаўны пункт гандлю, абавяжам яго працаваць у той час, у які дзяржава лічыць патрэбным", - сказаў Прэзідэнт.

Аляксандр Лукашэнка адзначыў, што вырашаецца набалелае пытанне з перапрафіляваннем памяшканняў. "Больш не трэба будзе чакаць па некалькі месяцаў, каб на месцы цырульні адкрыць магазін і наадварот. Цяпер прадпрымальнікі змогуць выкарыстоўваць існуючыя плошчы без змянення іх прызначэння. Галоўнае, каб пры гэтым не парушаліся правы і інтарэсы іншых людзей", - падкрэсліў ён.

22 снежня 2017, Мінск
Юлія Дылянок - БЕЛТА
 
Дата публикации:22.12.2017
Тематика:Бизнес, Беларусь
Просмотров:534
 
Ключевые слова:
Декрет №7 Предпринимательство
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме