https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


У Лідскім замку пасля рэстаўрацыі адкрылася вежа Вітаўта


Лідскі замак быў пабудаваны ў першай трэці XIV стагоддзя Вялікім князем літоўскім Гедымінам і ўваходзіў у лінію процікрыжацкай абароны Навагрудак — Крэва — Меднікі — Трокі.
Замак быў збудаваны з бутавага каменю і цэглы, меў у плане форму няправільнага чатырохвугольніка з дзвюмя вуглавымі вежамі.

Упершыню пасля працяглай рэстаўрацыі яшчэ адзін важны складнік сярэднявечнага абарончага збудавання, вежа Вітаўта, якая на працягу сваёй гісторыі не раз падвяргалася разбурэнням, стала даступная для наведвання. Ва ўрачыстай абстаноўцы, з удзелам шматлікіх гасцей у яе сценах была адкрыта выставачная экспазіцыя "Гістарычныя Падзеі І Постаці", паведамляе "Лідская газета".

На кожным з пяці паверхаў паўночна-ўсходняй вежы, а гэта каля ста квадратных метраў, гасцей сустракалі супрацоўнікі Лідскага гісторыка-мастацкага музея. У фактах і легендах мінулае ажывала на вачах. Фармоўшчык, ці "цагельнік", віртуозна, які "ладзіў" цагліну-пальчатку, зазірнуў у мінулае, у перыяд з 1323 па 1328 год (час непасрэднага будаўніцтва замка).

Усё вышэй па прыступках — і перад вачыма моманты вялікіх бітваў, сярэднявечнае паляванне ў ваколіцах Ліды і, вядома, вяселле караля Ягайлы і Соф`і Гальшанскай. Дадалі ўражанняў пазнавальнай экскурсіі выстава "Прылады пакарання сярэднявечнай Еўропы" вядомага беларускага калекцыянера Сяргея Нурматава і наведванне лялечнага тэатра "Батлейка". Не зрабіў сэлфі, а таксама фота наваколля горада з пятага паверха вежы хіба што лянівы.

Аўтэнтычныя прадметы розных часовых перыядаў (некаторыя артэфакты доўгі час захоўваліся ў фондах Лідскага гісторыка-мастацкага музея і былі недаступныя для прагляду), таямнічасць калідораў, веліч сцен — замак зноў напоўнены духам рыцараў і прыўкрасных дам. Вежа Вітаўта расчыніла дзверы для жыхароў горада, а таксама турыстаў, якіх у найбліжэйшай будучыні стане яшчэ больш.

"Лідскі замак — не адзіны ўнікальны гістарычны аб`ект, якому ў апошні час надавалася асаблівая ўвага, — адзначыў у размове з карэспандэнтам раёнкі начальнік галоўнага ўпраўлення ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Гродзенскага аблвыканкама Аляксандр Вярсоцкі. — Праводзіўся шэраг работ у такіх вядомых архітэктурных помніках, як Стары, Крэўскі і Гальшанскі замкі. Намаганні многіх людзей не марныя. Усё рабілася і робіцца для таго, каб Гродзенская вобласць стала яшчэ больш прывабнай і цікавай для грамадзян іншых дзяржаў. З падпісаннем указа №318 Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь турыстычны паток у краіну павялічыўся. Таму наша агульная задача — здзіўляць гасцей, каб жаданне наведаць і Гарадзеншчыну ў тым ліку ўзнікала зноў і зноў".

Мінск, 25 снежня 2017
Sputnik
 
Дата публикации:26.12.2017
Тематика:Культура, Беларусь
Просмотров:577
 
Ключевые слова:
Ліда Башня Витовта Реставрация Замки Беларуси
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме