Калядны кадэцкі баль адбудзецца 18 снежня ў магілёўскім Палацы грамадзянскіх абрадаў, паведамілі ў прэс-службе Магілёўскага аблвыканкама.
"Традыцыйнае мерапрыемства пройдзе ў рамках дабрачыннай рэспубліканскай акцыі "Нашы дзеці", — распавёў дырэктар Магілёўскага абласнога кадэцкага вучылішча Юрый Грышанаў.
Вальсаваць будуць юнакі кадэцкага вучылішча, дзяўчыны Магілёўскага дзяржаўнага абласнога ліцэя №2 і студыі эстраднага танца "Эдэльвейс" Цэнтра творчасці "Эверэст".
З падарункамі на баль прыбудуць ганаровыя госці — кіраўніцтва рэгіёну, горада, прадстаўнікі праваахоўных органаў, Міністэрства спорту і турызму Беларусі.
"У перапынках яны будуць уцягнутыя ў дывертысменты — невялікія тэатральныя паказы. Таму доўга сядзець на месцы высокапастаўленым гасцям не давядзецца", — рэзюмаваў Юрый Грышанаў.
Мінск, 18 снежня 2017
Sputnik
Мінск, 18 снежня 2017
Sputnik