https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Нацыянальны аэрапорт Мінск уваходзіць у топ-10 самых пунктуальных аэрапортаў Еўропы па рэйтынгу Fly Stats


Такая інфармацыя размешчана на сайце аэрапорта.
Нацыянальны аэрапорт Мінск уваходзіць у дзясятку самых пунктульных аэрапортаў Еўропы ў катэгорыі "Аэрапорты, якія абслугоўваюць ад 1,5 да 5 млн пасажыраў у год" па рэйтынгу Fly Stats, паведаміў генеральны дырэктар РУП "Нацыянальны аэрапорт Мінск" Дзмітрый Мелікян у час рабочай сустрэчы кіраўніцтва аэрапорта з прадстаўнікамі авіякампаній і сумежных структур. 

"У адыходзячым 2017 годзе мы перасягнём рубеж 4 млн пасажыраў, што сведчыць аб высокіх тэмпах развіцця нашага прадпрыемства. Па колькасці самалёта-вылетаў у нас назіраецца станоўчая дынаміка росту ў параўнанні з 2016-м. У рэйтынгу самых пунктуальных аэрапортаў Fly Stats у катэгорыі "Аэрапорты, якія абслугоўваюць ад 1,5 да 5 млн пасажыраў у год" мы ўваходзім у дзясятку. У 2017 годзе ў наш аэрапорт пачала выконваць рэгулярныя рэйсы авіякампанія "Іракскія авіялініі" з Басры, Багдада, Эрбіля, з 30 кастрычніка 2017-га авіякампанія "Ямал" пачала выконваць рэйсы з Екацярынбурга", - сказаў Дзмітрый Мелікян.

Ён нагадаў, што ў верасні гэтага года ў аэрапорце сустрэлі 3-мільённага пасажыра.

На 2018 год плануюцца да адкрыцця рэгулярныя рэйсы ААТ "Авіякампанія "Белавія" ў Растоў-на-Доне, ПАТ "Авіякампанія "Сібір" - з Новасібірска, АТ "ЮВТ АЭРА" - па маршруце Ніжнявартаўск - Казань - Мінск - Казань - Ніжнявартаўск.

У рабочым парадку вядуцца перагаворы з "Нордавія", "Саратаўскімі авіялініямі", Nordica і Air Mediterranean.

Таксама ў наступным годзе плануецца павялічыць аб`ём пасажыраў, самалёта-вылетаў, апрацаванага грузу з павышэннем якасці аказваемых паслуг авіяцыйнага і неавіяцыйнага характару.

У лістападзе 2018-га будзе завершаны важны праект па будаўніцтве другой штучнай узлётна-пасадачнай паласы, прадоўжыцца мадэрнізацыя існуючага аэравакзальнага комплексу.

РУП "Нацыянальны аэрапорт Мінск" - першы міжнародны аэрапорт Беларусі, сертыфікаваны ў адпаведнасці з міжнародным стандартам ISO 9001 комплексна па ўсіх напрамках дзейнасці. Палёты са сталічнага аэрапорта выконваюцца больш як па 40 міжнародных напрамках Еўропы, Блізкага Усходу і іншых рэгіёнаў.

15 снежня 2017, Мінск
БЕЛТА
 
Дата публикации:15.12.2017
Тематика:Транспорт, Беларусь
Просмотров:710
 
Ключевые слова:
Сертификация Мінск Авиаперевозки Белавія Аэропорт
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме