Паводле вынікаў таргоў курс еўра знізіўся на 0,0101 рубля (0,43%) і склаў 2,3547 рубля.
Курс долара зменшыўся на 0,0033 рубля (0,16%) да 2,0017 рубля.
Курс расійскага рубля (за 100 адзінак) вырас на 0,0174 рубля (0,52%) і склаў 3,3789 беларускага рубля за 100 расійскіх.
У курсаўтварэнні Нацбанк выкарыстоўвае механізм прывязкі курсу рубля да кошыка валют, у якім удзельная вага расійскага рубля складае 50%, долара ЗША і еўра — 30 і 20%.
Беларускі рубель рэагуе на дынаміку курсу расійскага рубля, якая значна залежыць ад цэн на нафту. Сусветныя цэны на нафту маркі Brent блізу поўдня панядзелка вагаліся ў раёне 62,5 долара за бараль.
У Расіі сярэднеўзважаны курс долара да рубля разлікамі "заўтра" на адзінай гандлёвай сесіі ММВБ, на падставе якога ўсталёўваецца афіцыйны курс Цэнтрабанка, на 11.30 панядзелка знізіўся на 35,79 капейкі, склаўшы 59,2746 рубля.
Аляксей Арэшка, БелаПАН
Мінск, 20 лістапада 2017
Мінск, 20 лістапада 2017