https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 





Найти
 
 


Долар і расійскі рубель патаннелі, еўра падаражэў па выніках сённяшніх таргоў


На таргах Беларускай валютна-фондавай біржы 20 студзеня 2017 года беларускі рубель умацаваўся да долара ЗША і расійскага рубля і знізіўся да еўра.
Па выніках таргоў курс еўра вырас на 0,0035 рубля (0,17%) да 2,0754 рубля.

Курс долара знізіўся на 0,0049 рубля (0,25%) і склаў 1,9423 рубля.

Курс расійскага рубля (за 100 адзінак) знізіўся на 0,0179 рубля (0,55%) і склаў 3,2559 беларускага рубля за 100 расійскіх.

У курсаўтварэнні Нацбанк выкарыстоўвае механізм прывязкі курсу рубля да кошыка валют, у якім удзельная вага расійскага рубля складае 50%, доля долара ЗША — 30% і еўра — 20%.

Беларускі рубель рэагуе на дынаміку курсу расійскага рубля, якая шмат у чым залежыць ад цэн на нафту. Да 9.17 ф`ючарсы на нафту гатунку Brent выраслі на 0,3% да 54,32 долара за бараль. Ф`ючарсы на амерыканскую нафту WTI да гэтага часу таргаваліся каля адзнакі 51,53 долара (на 0,31% вышэй за папярэдняе закрыццё).

Сярэдняўзважаны курс долара да рубля разлікамі "заўтра" на адзінай гандлёвай сесіі ММВБ, па якім устанаўліваецца афіцыйны курс Цэнтрабанка, на 11.30 пятніцы вырас на 31,76 капейкі, склаўшы 59,6697 рубля.

Марына Носава, БелаПАН
Мінск, 20 студзеня 2017
 
Дата публикации:20.01.2017
Тематика:Бизнес, Беларусь
Просмотров:676
 
Ключевые слова:
Белорусский рубль Финансы Курс валют Биржевые торги
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме