https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Землі Смалявіцкага раёна пад рэалізацыю праекта аэрапорта Мінск прапануецца ўключыць у склад горада


Дэпутаты Мінскага гарадскога Савета ўхвалілі ўнясенне прапаноў у Савет Міністраў аб змяненні межаў Мінска і Кастрычніцкага раёна горада.
Як адзначыла начальнік Мінскай гарадской землеўпарадкавальнай і геадэзічнай службы Наталля Цюпцянкова, неабходнасць прыняцця такога рашэння абумоўлена рэалізацыяй праекта будаўніцтва ў Нацыянальным аэрапорце Мінск другой штучнай узлётна-пасадачнай паласы з аб`ектамі дапаможнага прызначэння пад разліковы тып самалёта А380 з абсталяваннем яе сістэмай дакладнага заходу на пасадку трэцяй катэгорыі.

Рэалізацыя праекта патрабуе займання дадатковых зямельных участкаў Смалявіцкага раёна плошчай 158,44 га. Гэтыя землі (дзяржаўнай лесагаспадарчай установы "Смалявіцкі лясгас" і замежнага прыватнага ўнітарнага сельскагаспадарчага прадпрыемства "Штотц Агра-Сэрвіс") прапануецца ўключыць у склад Мінска.

"У адпаведнасці з законам аб адміністрацыйна-тэрытарыяльным падзеле Беларусі і палажэннем аб парадку падрыхтоўкі і падачы дакументаў для прыняцця рашэнняў па пытаннях адміністрацыйна-тэрытарыяльнага ўладкавання, зацверджанага пастановай Савета Міністраў ад 6 ліпеня 2012 года нумар 623, працэдурна патрабуецца прыняцце Мінскім гарадскім Саветам дэпутатаў рашэння аб унясенні ў Савет Міністраў Беларусі прапановы аб унясенні прадстаўлення Прэзідэнту па пытаннях змянення межаў Мінска і Кастрычніцкага раёна", - адзначыла Наталля Цюпцянкова.

15 верасня 2017, Мінск
БЕЛТА
 
Дата публикации:15.09.2017
Тематика:Транспорт, Беларусь
Просмотров:1061
 
Ключевые слова:
Смалявічы Мінск Аэропорт Строительство
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме