https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Мінск адзначае Дзень горада


Беларускай сталіцы — 950 гадоў.
У выхадныя дні ў горадзе пройдзе больш за 80 культурна-масавых і спартыўных святочных мерапрыемстваў.

Паводле інфармацыі прэс-службы Мінгарвыканкама, 9 верасня ў 11.00 адбудзецца ўрачыстае ўскладанне кветак і вянкоў да абеліска "Мінск — горад-герой".

На скрыжаванні праспектаў Пераможцаў і Машэрава пройдзе міжнародны фестываль гістарычнай рэканструкцыі "Мінск старажытны" з удзелам членаў рыцарскіх клубаў.

На пляцоўцы ля Палаца спорту ў 11.30 пачнецца канцэрт, будзе працаваць выстава-кірмаш майстроў мастацтваў. З 20.00 да 23.00 тут выступіць Прэзідэнцкі аркестр і майстры мастацтваў Беларусі.

На тэрыторыі Верхняга горада 9 верасня з 12.00 да 14.00 плануецца фестываль мастацтваў беларусаў свету, які працягне святочная праграма. У канцэртнай зале "Верхні горад" урачыста возьмуць шлюб дзевяць пар з кожнага раёна горада.

У Нацыянальным акадэмічным Вялікім тэатры оперы і балета ў 18.00 пачнецца ўрачыстая цырымонія ўручэння ўзнагарод "Мінчанін года", адбудзецца святочны канцэрт.

Суботні дзень завершыцца феерверкам ля Палаца спорту (23.00).

Асноўным святочным мерапрыемствам 10 верасня будзе ўжо традыцыйны Мінскі паўмарафон. Упершыню ён праводзіцца ў такім маштабе — "тысячы ўдзельнікаў з усёй Беларусі, сотні гасцей сталіцы", адзначаецца на сайце акцыі.

У 14.00 у парку Перамогі пачнецца "Дзень танкіста" — мерапрыемства, упершыню арганізаванае распрацоўшчыкам гульні World of Tanks. У праграме: выступы папулярных гуртоў, гульнявыя зоны, экспазіцыя ваеннай тэхнікі, дзясяткі атракцыёнаў для дзяцей, палявая кухня. Арганізатары абяцаюць усталяваць у парку 120 камп`ютараў, на якіх можна будзе пагуляць у папулярную гульню.

Акрамя таго, 9 і 10 верасня на тэрыторыі аэрапорта Мінск-1, а таксама ля Нацыянальнай бібліятэкі і ў парку Курасоўшчына пройдзе міжнародны фестываль паветраплавання. У ім возьмуць удзел больш за 30 экіпажаў.

У выхадныя дні ў раёне Палаца спорту адбудзецца Фестываль хлеба, ён праводзіцца ўжо трэці раз. Будзе прэзентаваная прадукцыя мінскіх хлебазаводаў, адбудуцца дэгустацыі свежага хлеба і новых відаў кандытарскіх вырабаў. Да юбілею горада сталічныя кандытары спяклі торт "Мінск-950" вагой большай за 250 кг. Ён аформлены ў выглядзе кветкі з дзевяццю пялёсткамі (па колькасці адміністрацыйных раёнаў сталіцы), на якіх размешчаныя тэматычныя выявы значных для горада месцаў па напрамках: навука, спорт, культура, машынабудаванне. Арганізатары паабяцалі, што кожны ахвотны зможа паласавацца тортам.

Святочныя мерапрыемствы і кірмашы пройдуць таксама ва ўсіх раёнах Мінска.

Марына Носава, БелаПАН
Мінск, 9 верасня 2017
 
Дата публикации:09.09.2017
Тематика:Культура, Беларусь
Просмотров:1156
 
Ключевые слова:
Мінск День города Фэст культуры
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме