Міжнародны фестываль студэнцкіх тэатраў "Тэатральны куфар" пройдзе ў Мінску 21-27 верасня, распавялі арганізатары.
У гэтым годзе ў фестывалі прымуць удзел калектывы з Беларусі (Мінск, Віцебск, Гомель), Балгарыі, Вялікабрытаніі, Грузіі, Італіі, Літвы, Мексікі, Польшчы, Тунісу, Філіпін, Чылі, Швейцарыі, Расіі.
На працягу тыдня гледачы ўбачаць спектаклі на рускай, англійскай, іспанскай, сербскай і польскай мовах. Таксама ў праграме — пластычны тэатр.
"Тэатральны куфар" праводзіцца штогод з 2004-га. За гэты час у фестывалі прынялі ўдзел лепшыя студэнцкія тэатральныя калектывы з больш чым 45 краін.
Спектаклі будуць паказваць у Ліцэі БДУ (вул. Ульянаўская, 8). Кошт 5 рублёў.
Мінск, 13 верасня 2017
Sputnik
Sputnik