https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 





Найти
 
 


Беларускі рубель знізіўся да ўсіх асноўных валют на біржавых таргах


10 студзеня на таргах Беларускай валютна-фондавай біржы беларускі рубель знізіўся да долара ЗША, еўра і расійскага рубля.
Па выніках таргоў курс еўра вырас на 0,0160 рубля (0,77%) да 2,0810 рубля.

Курс долара вырас на 0,0043 рубля (0,22%) і склаў 1,9640 рубля.

Курс расійскага рубля (за 100 адзінак) вырас на 0,0034 рубля (0,10%) і склаў 3,2757 беларускага рубля за 100 расійскіх.

У курсаўтварэнні Нацбанк выкарыстоўвае механізм прывязкі курсу рубля да кошыка валют, у якім удзельная вага расійскага рубля складае 50%, доля долара ЗША — 30% і еўра — 20%.

Беларускі рубель рэагуе на дынаміку курсу расійскага рубля, якая шмат у чым залежыць ад цэн на нафту. Напярэдадні сусветныя цэны на нафту знізіліся на асцярогах, што скарачэнне вытворчасці нафты ў краінах АПЕК і дзяржавах — партнёрах картэля выкліча скачок здабычы сланцавага паліва ў ЗША. У аўторак раніцай марка Brent гандлюецца ля адзнакі 55 долараў за бараль.

У Расіі сярэдняўзважаны курс долара да рубля разлікамі "заўтра" на адзінай гандлёвай сесіі (АГС) ММВБ, па якім устанаўліваецца афіцыйны курс Цэнтрабанка, на 11.30 аўторка вырас на 5,72 капейкі, склаўшы 59,9533 рубля.

Аляксей Арэшка, БелаПАН
Мінск, 10 студзеня 2017
 
Дата публикации:10.01.2017
Тематика:Бизнес, Беларусь
Просмотров:719
 
Ключевые слова:
Белорусский рубль Финансы Курс валют Биржевые торги
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме