https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


У Беларусі павялічаны на 11 працэнтаў аб`ём уводу жылля з дзяржпадтрымкай у 2017 годзе


Гэта прадугледжана пастановай Савета Міністраў ад 31 жніўня 2017 года нумар 669, паведамляе сайт урада.
Урад Беларусі павялічыў аб`ём уводу жылля з дзяржпадтрымкай у 2017 годзе.  Для забеспячэння дадатковага фінансавання жыллёвага будаўніцтва і адпаведнага павелічэння аб`ёму ўводу жылля з дзяржпадтрымкай у 2017 годзе ўнесены карэктывы ў пастанову Савета Міністраў ад 29 снежня 2016 года нумар 1113 "Аб мерах па выкананні заданняў на 2017 год па будаўніцтве жылых дамоў і аб`ёмах уводу ў эксплуатацыю і фінансаванні будаўніцтва жылля і аб`ектаў інжынернай і транспартнай інфраструктуры ў 2018 годзе".

У прыватнасці, дакументам прадугледжана размеркаванне паміж рэгіёнамі Br135 млн крэдытных рэсурсаў банкаў (ААТ "ААБ Беларусбанк" - Br60 млн, ААТ "Белаграпрамбанк" – Br75 млн), а таксама павелічэнне аб`ёму ўводу жылля з дзяржпадтрымкай у 2017 годзе на 50,2 тыс. кв. м, у тым ліку для шматдзетных - на 21 тыс. кв. м.

Такім чынам, для грамадзян, якія знаходзяцца на ўліку маючых патрэбу ў паляпшэнні жыллёвых умоў і будуюць жыллё з дзяржаўнай падтрымкай, у бягучым годзе будзе ўведзена 501,498 тыс. кв. м жылля.

Акрамя таго, пастановай замацавана нарматыўнае прадпісанне Мінбудархітэктуры ўстанавіць пералік жылых дамоў, будаўніцтва якіх будзе ісці з выкарыстаннем крэдытаў, частка працэнтаў па якіх (частка асноўнага доўгу) будзе пагашацца за кошт субсідый.

Дакумент таксама замацоўвае паўнамоцтвы мясцовых выканаўчых і распарадчых органаў па пераразмеркаванні крэдытных рэсурсаў паміж аб`ектамі, уключанымі ў названы пералік.

Мінфіну даручана забяспечыць перадачу з рэспубліканскага бюджэту ў кансалідаваныя бюджэты абласцей і Мінска субвенцый на фінансаванне расходаў, звязаных з прадастаўленнем грамадзянам субсідый.

Пастанова прынята ў рамках рэалізацыі ўказа ад 4 ліпеня 2017 года нумар 240 "Аб дзяржаўнай падтрымцы грамадзян пры будаўніцтве (рэканструкцыі) жылых памяшканняў" і ўступае ў сілу пасля яе афіцыйнага апублікавання.

4 верасня 2017, Мінск
БЕЛТА
 
Дата публикации:04.09.2017
Тематика:Бизнес, Беларусь
Просмотров:822
 
Ключевые слова:
Жильё в Беларуси Кредиты Финансы Господдержка
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме