https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 





Найти
 
 


Каноны і калядныя песні прагучаць на свяце духоўнай музыкі ў Віцебску


Адкрытае абласное свята духоўнай музыкі пройдзе ў Віцебску 7-8 студзеня, паведамілі ў Віцебскім абласным метадычным цэнтры народнай творчасці.
"Мы чакаем шмат гасцей не толькі са сваёй вобласці, але яшчэ з Расіі. Усяго за два дні свята публіка пачуе выступленні амаль 25 калектываў.

У першы дзень у асноўным прагучыць акадэмічная, камерная духоўная музыка. На другі дзень рэпертуар будзе шырэйшым. У выкананні дарослых і дзіцячых акадэмічных хораў і ансамбляў, салістаў-вакалістаў і салістаў-інструменталістаў прагучаць не толькі каноны, але і песні на калядныя матывы, народныя песні, музычныя нумары аркестравых калектываў", - адзначыла галоўны хормайстар Віцебскага абласнога метадычнага цэнтра народнай творчасці Дар`я Лабука.

У прыватнасці, на сцэне Нацыянальнага акадэмічнага драматычнага тэатра імя Якуба Коласа выступяць народны жаночы камерны хор Цэнтра культуры Наваполацка, народная харавая капэла з Глыбокага, узорны дзіцячы хор Ушацкай ДШМ, а таксама шасці вядучых калектываў Віцебска.

Яркай старонкай канцэртнай праграмы стане выступленне гасцей з Масквы і Сергіева Пасада, Санкт-Пецярбурга, Нефцеюганска. І на мажорнай ноце закрые першы дзень струнны аркестр дзіцячай школы мастацтваў імя С.Рыхтэра пад кіраўніцтвам Васіля Гладыша (Масква).

А 8 студзеня свята перамесціцца ў Духоўную семінарыю і на сцэну Віцебскага дзяржаўнага музычнага каледжа імя І.Салярцінскага. Тут адбудуцца выступленні калектываў з Віцебска і райцэнтраў рэгіёна.

Свята праводзіцца з 1993 года і аб`ядноўвае лепшых выканаўцаў духоўнай музыкі з Віцебска, Наваполацка, Ушацкага, Лепельскага, Бешанковіцкага, Полацкага і іншых раёнаў Віцебскай вобласці, а таксама гасцей з Расіі.

Арганізатарамі мерапрыемства выступаюць галоўнае ўпраўленне ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Віцебскага аблвыканкама, абласны метадычны цэнтр народнай творчасці, аддзел ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Віцебскага гарвыканкама, дзіцячая школа мастацтваў нумар 1 Віцебска.

30 снежня 2016, Віцебск
Кацярына Князева - БЕЛТА
 
Дата публикации:30.12.2016
Тематика:Культура, Беларусь
Просмотров:1073
 
Ключевые слова:
Віцебск Фэст культуры Духовная музыка
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме